44,9K подписчиков
– Сёння ўсе беларусы святкуюць дзень народзінаў Якуба Коласа. 140 гадоў, вельмі прыгожая лічба. Мы таксама далучаемся і віншуем ваш музей. – Дзякуй вялікі! Гэта мемарыяльны дом-музей, у якім жыў класік беларускай літаратуры. Мы пройдзем праз тыя самыя дзверы, у якія ўваходзіў Якуб Колас. Гэты дом песняру падаравалі да 70-годдзя, па праекце Георгiя Заборскага. Зазірнём у самае сэрца – працоўны кабінет. Тут дэпутат Вярхоўнай рады, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук праводзіў большасць часу. Дэвізам было «ні дня без радка»...
1 год назад