Сёння мы крыху распавядзем пра адзін з мадэрнавых будынкаў у Гродне - былы Сялянскі пазямельны банк. 🏛 Ён размяшчаецца на вуліцы Леніна, 9. Яго пабудавалі ў 1913 годзе паводле праекту архітэктара Астравумава. 🏗 У дэкаратыўным афармленні фасадаў выкарысталі спалучэнне жоўтай цэглы і белых ляпных дэталяў. Дах выканалі з чырвонай чарапіцы, а таксама дадалі купал, які надае будынку сваеасаблівы каларыт. Па-мастацку выкананы металічныя агароджы ўнутранай лесвіцы і балконаў, казырок над галоўным уваходам. У розныя часы там размяшчаліся: банк, вайсковы шпіталь у часы Першай сусветнай вайны, камандванне акругі, спартыўны клуб Grodno, гарнізоннае афіцэрскае казіно. Зараз там размяшчаецца штаб арміі. 👉 У гэтым банку памочнікам бухгалтара працаваў бацька Максіма Багдановіча — Адам Багдановіч.