“Пісаць вершы і байкі мяне натхнілі… мае выхаванцы, - прызналася нам адразу Марыя Лось. - Я чытала вершы вучняў, нешта ў іх падпраўляла, каб яны сталі больш дасканалымі, а потым сама вырашыла напісаць. Здаецца, атрымалася. Прачытала верш людзям, якім давяраю, – яны мяне пахвалілі”. Нарадзілася Марыя Стэфанаўна на Шклоўшчыне. Яе дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Баранавіцкім раёне. Пасля заканчэння Мозырскага педінстытута накіравлася ўслед за мужам на Астравеччыну. Але неўзабаве маладая сям’я пераехала на Смаргоншчыну, у вёску Забалацце, дзе і пусціла свае карані...