Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны. На руінах, папялішчах, На крывавых іх слядах Хай груган іх косці ліча, На бяседу соваў кліча Баль спраўляць на іх касцях. Няхай Гітлеру-вампіру Клююць сэрца, смокчуць кроў; Сыты быў людскім ён жырам, П’яны быў крывавым вірам, – Хай жа гіне звер звяроў! Выразаў ён старцам вочы, Рэзаў матак і дзяцей, Дзікай зданню, патарочай Засланяў дні чорнай ночай, – Хай жа гіне ліхадзей! Партызаны, партызаны, Беларускія сыны! За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны...
Янка Купала — национальный поэт Беларуси, (настоящее имя — Иван Доминикович Луцевич) родился 7 июля 1882 года в белорусской деревне Вязанка в семье шляхтичей. Шляхтичи – обедневшие дворяне. Биографию Купалы отнюдь нельзя назвать лёгкой, неинтересной...