9 месяцев назад
Літаратурны музей у Мінску: топ-10 экспанатаў з жыцця вядомых беларускіх пісьменнікаў
За шматлікімі домікамі ціхага Траецкага прадмесця ў Мінску прытаілася “літаратурная мекка” краіны - Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Некалі, у дарэвалюцыйны час, вядомы як дом абутковай фабрыкі Моўшы Шлемавіча Цытвера, у пачатку 1990-х тут быў размешчаны літаратурны музей. Сягодня фонды музея, у які ўваходзяць адразу дзесяць культурных устаноў, налічваюць каля 65 тысяч адзінак захоўвання. Сярод наібольш значных – фотадакументы і архівы Васіля Быкава, Цішкі Гартнага, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча,...