Навучыць малітве
- Ану, станавiся "Ойча наш" чытаць! Кажы ўслед за мной: "Ойча наш, iжа ясi на небясах..." Стаiць Мiколка, на абраз глядзiць, у мацi пытаецца: - А што такое "ясi на небясах"? Мацi ад нечаканасцi не ведае, што рабiць. Дужа яна ведае, што такое "ясi". Нерашуча адказвае: - То ясi... Бачыш, мы ямо, скажам, хлеб, i Ойча наш - Бог таксама, мусiць, есць, бо далей i гаворыцца пра хлеб насушны... А дзед моўчкi збоку слухае матчыны тлумачэннi, ды не сцерпiць i ў бараду сваю: хе-хе-хе. Зiрне на яго грозна мацi, дзед адразу як шоўкавы, сядзiць, не варухнецца...