⚡️ Асаблівасці дзяржаўнага развіцця і праватворчасці Беларускай ССР у міжваенны перыяд 1920–1930-х гадоў | НАШЕ НАСЛЕДИЕ
ДОЎНАР Т. І., доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ІВАНОВА Т. У., старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У артыкуле надаецца ўвага кароткаму гістарычнаму перыяду ў два дзесяцігоддзі ў жыцці БССР, які пачаўся ў міжваенны перыяд і быў насычаны вельмі значнымі і складанымі грамадска-палітычнымі падзеямі. Некалькі больш за 100 гадоў таму пасля цяжкіх гадоў Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў Беларусь прыступіла да мірнага будаўніцтва...