Найти в Дзене

Гастроли Полесского драматического театра в Могилеве 1 декабря!


ПАН ТВАРДОУ́СКІ
містычная легенда ў двух дзеях
на сцене Могилёвской драмы🎭🎭🎭

У спектаклі шчыльна перапляліся паміж сабой дзве містычныя гісторыі: гісторыя знакамітага героя фальклору, мага і чарадзея пана Твардоўскага, і легенда пра Чорную Панну - дух Барбары Радзівіл.

Пан Твардоўскі ў свой час заключыў здзелку з д’яблам, аддаўшы таму сваю душу ў абмен на таямнічыя веды і магічную сілу. Барбару Радзівіл моцна пакахаў і зрабіў сваёй жонкай , насуперак усім ворагам, кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Аўгуст.

Падчас тэатральнай дзеі глядач даведаеца, ці ўдасца пану Твардоўскаму падмануць самога д’ябла і не страціць уласную душу, захаваўшы пры гэтым атрыманы дар, а таксама дазнаецца , што адбылося пасля таго, як пахавалі прыгажуню Барбару…

Мы запрашаем вас наведаць спекталь “Пан Твардоўскі”, каб акунуцца у змрочную атмасферу сярэднявечча, у свет сапраўднага кахання, палацавых інтрыг і магічных перау́тваранняу́.
Около минуты