Найти в Дзене
8 подписчиков

15 снежня 1595 г. адбылася бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з казацкімі загонамі С. Налівайкі на Буйніцкім полі (каля Магілёва).

Паўстанне ахапіла велізарныя абшары Рэчы Паспалітай (Валынь, Украіну, Беларусь), што варта звязваць не толькі з вайсковым талентам кіраўнікоў паўстання казакоў, але таксама з прытокам у іхнія шэрагі сялян, незадаволеных феадальным уціскам, які працягваў пашырацца, але, перш за ўсё, фактам удзелу каронных сілаў у малдаўскіх падзеях. Толькі напачатку 1596 г. да міратворчай акцыі далучыліся дзяржаўныя войскі. Знаходзячыся на чале толькі 10 ротаў конніцы, палявы гетман каронны Станіслаў Жулкеўскі хутка выцесніў з Валыні Налівайку, перамагаючы ў некалькіх сутычках яго раскіданыя атрады.
Паўстанне С. Налівайкі негатыўна адбілася на гаспадарчым развіцці найперш Палесся, бо падчас яго былі разрабаваныя і часткова знішчаныя такія гарады, як Пінск, Лахва, Давыд-Гарадок, Петрыкаў, Слуцк, а таксама шляхецкія маёнткі ды сялянскія гаспадаркі рэгіёна. Разам з тым дадзенае паўстанне засведчыла рост сацыяльнага напружання не толькі ва Украіне, але і ў беларускім Палессі ды Падняпроўі.
15 снежня 1595 г. адбылася бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з казацкімі загонамі С. Налівайкі на Буйніцкім полі (каля Магілёва).
Около минуты