Найти в Дзене

На пляжы заканчваем. Кажу:-----Вы што, да гэтага часу не зразумелі, што мы патрапілі ў яшчэ слабаразьвіты адсталы мір. Тут ранняе сярэднявечча. Яны ад нас адсталі больш, чым на 500 гадоў. Гэта яшчэ фармуемае грамадзтва. Тут нават паўнавартыя дзяржавы не пасьпелі скласціся. Дзяўчаты адказалі:-----Мы ў палітыку не ўнікаем. У нас іншы профіль. Гэта ты на чале нашага кіраўніцтва штось ведаеш пра тутэйшы лад жыцця. Прасьвяці нас. Бо мы з тубыльцамі яўна няправільна сябе паводзім. Кажу, прасьвятляючы:-----Тут патрыярхальнае грамадзтва. Ідзе фармаванне народаў. Мужчыны, як абаронцы, дамінуюць над жанчынамі. Хочуць, каб тыя сядзелі, ня рыпаліся. Каб слова мужчыны было законам для іх жанчын. Яны сваім дзяўчатам ды жанчынам строга забараняюць ня тое што апранаць даспех. Нават у гарачыню прымушаюць напяльваць на сябе шмат адзёжак. Для іх дзяўчат зброя-----табу. Пад жорсткай забаронай знаходзіцца. Пытаюцца:-----А чаму тады к нам так шмат мясцовых дзевак са зброяй ды ў даспехах прымкнула. Адказваю:-----Таму, што яны свабодалюбівыя. Хочуць, як іх продкі, жыць вольна. Рабіць, што хочуць. Такое прымусовае прыгнечанне з жорсткімі табу не так даўно пачалося. Тутэйшае кіраўніцтва пры падтрымцы астатняга мужчынскага насельніцтва яшчэ не пасьпелі выбіць дух свабоды й непакорлівасці са сваіх жанчын. Тыя ж хочуць жыць так, як жылі іх продкі. Не жадаюць быць проста падатлівымі самкамі. У асобе нашай дружыны ўбачылі добрую магчымасць пазьбегнуць таго, к чаму іх хочуць схіліць. Магесс ды дрыяд вылоўліваюць. Іх чарадзеі- валхвы- друіды дужа жорсткімі метадамі вытраўліваюць з дзяўчат спрадвечнае магічна- чарадзейскае. Таму яны так пабеглі к нам. Дзяўчаты са зброяй , не апрануўшыся, падаліся ў лагер. Я ж патэпаў к рацэ. Рашыў, што актуальна пакупацца- паплаваць. А то амаль паўтара месяцы ля ракі, а ні разу ў яе не акунуўся. Заадно падумаў на тэму, што ў гэтым міры з нашых дзяўчат сарвала маральна- этычныя тармазы. Дзявочая сціпласць разам з сарамлівасцю засталіся там, у нас. Праз партал не перайшлі сюды. Некаторыя імкнуцца трымацца. Але большасць у вялікі сексуальны адрыўны разгул пайшлі. Наколькі памятаю там Вераніку з яе амазонкамі, яны хоць лёгка, але заўсёды апранутымі былі. Не імкнуліся агаляцца. Ды ні баявыя дзевы, ні дзяўчаты з маёй дружыны лесбіянствам амаль не займаліся. А тут у поўны адрыў пайшлі. Днямі ліжуцца ды лашчацца. У нашых краях больш сціпла сябе паводзілі. Не імкнуліся чужым дэманстраваць свае голенькія целы. Зрэшты, як добра падумаць ды прыкінуць па жаданнях ды паводзінах, з нпі, хлопцамі ды маладымі мужчынамі, хто патрапіў у гэты мір, таксама штось ня тое. Нейкая празьмерная гіперактыўнасць у сексуальным плане. Чамусьці ў народа за дзень набіраецца такое ўзбуджэнне разам з жаданнем авалодаць дзяўчынай, што абавязкова трэба вечарам здымаць напругу. Там у нас такога не было............

2 минуты