21 подписчик
Пасля рэйда. Нашы натоўпам высыпалі нас сустракаць з рэйда. Бурна радуюцца, што, нарэшце, дачакаліся. Ага. Практычна тыдзень адсутнічалі. Тубыльцы з тых, хто адпраўляўся разам, нас загадзя пакінулі. К сабе падаліся. Заморскія ж людзі падзяліліся. Частка па сваіх справах выправіліся. Астатнія разам з намі вяртаюцца. Па ходу рэйда шмат народу далучылася. У асноўным моладзі. Прыкладна ў прапорцыі на 4 дзяўчын прыпадае 1 хлопец. Тыя нашы, хто туды ў якасці разьведчыкаў тайна выправіўся, цяпер разам ідуць, адкрыта. Тыя, хто пачынаў рэйд у колбе. там жа яго заканчваюць. Гэта больш, чым паўдывізіі. 500 новых хлопцаў ды 2000 дзяўчат крыху асобна ідуць. Рашылі, што не варта ўперамешку рухацца. Трафеі нясём. З нагоды нашага трыўмфальнага вяртання ганаровы каравул арганізавалі. Далажылі, што ў лагеры ды ваколіцах адбывалася ў гэтыя дні. Ужо на тэрыторыі лагера прымалі даклад. Цікавыя падзеі адбываліся за тэрмін нашай адсутнасці. Астаўленыя на ўскрайку леса сюрпрызы актываваліся, ліквідаваўшы шмат нейкага народа. Двойчы розныя групы ворагаў атакавалі лагер. Справіліся з імі, набраўшы палонных. Па рацэ прыплывалі нейкія ворагі на адпаведных карабліках. Іх разграмілі з дапапамогай тубыльцаў. Караблікі ж часткова перадалі мясцовым. Частку зацягнулі ў лагер. Паказалі, дзе паставілі. Я далёка ад такой карабельнай тэматыкі знаходжуся. Так што няхай спецыялісты, ды каму цікава, глядзяць, разьбіраюцца. З -за мора нам яшчэ перадалі лішняга для іх народа. На гэты раз ня толькі дзяўчат. У нагрузку к ім уручылі яшчэ й хлопцаў. Там, як аказалася, закаханыя пары былі. Усе хлопцы ўжо маюць сваіх дзяўчат. Астатнія свабодныя. Малайцы нашы, што не раздзялялі пары. Няхай, хто хоча, разам будуць. З тубыльцамі былі даволі складаныя перамовы. Бо ад іх к нам бягуць ня толькі дзяўчаты з жанчынамі. А й хлопцы таксама рашылі пакінуць сваіх, перабраўшыся к нам. Таксама то закаханыя пары, а то й нават ужо сямейныя перабраліся. Таксама вяртаюцца тыя нашы, хто пад началам трыўмвірата пакінуў нас. Хто невядома куды выправіўся прэч яшчэ ў першыя дні нашага тутэйшага месазнаходжання. Тады частка не маіх людзей прымкнула ка мне. Я сваіх не аддаў тым. Вельмі вялікае воінства нас тады пакінула. Не спадабалася некаторым невядома дзе з нейкімі незразумелымі мэтамі абы дзе шляцца. Трэба будзе добра пагаварыць з вярнуўшыміся. Распытаць із, дзе былі, што бачылі. Ды на ўжо састаўленых мапах каб паказалі, дзе былі. Таксама распытаць пра злых моцных ворагаў, з якімі сутыкаліся. Бо , кажуць, што многія загінулі. Гэта, нягледзячы на высокі ўзровень баявой падрыхтоўкі. У тых наўых, хто задаваў пытанні, не хапіла ўзроўню ведаў, кампетэнцыі, адпаведнага майстэрства, настойлівасці,каб высьветліць, што ж там дрэннага здарылася. Не раней заўтрашняга дня буду задаваць пытанні. На сёньня ж пара адпачываць..........
2 минуты
28 марта 2025