Найти в Дзене

У аглядальным рэйдзе. Сабраў даволі многа народу ў рэйд. Большасць людзей -байцоў ў колбе знаходзіцца. Візуальна са мной крыху больш 100 чалавек. Яшчэ тубыльцы ды група з-за мора. Так нават так што нямала народу падалося на пошукі. Частка прадстаўнікоў акадэміі таксама ідзе. У лагеры многа хасталося. Ім патлумачана, што рабіць. Выдалі ім інструкцыі. Збольшага праверылі ў мазгах думкі ды меркаванні тых мясцовых, хто нас вядзе ў гэты рэйд. Яны ж добра ведаюць гэтыя лясы. Нічога дрэннага супраць сябе не знайшлі. Вызначылі, што сярод іх ёсьць друіды ды лясныя шаманы. Добразычліва к нам настроены. Арганізаванай калонай рушылі ў патрэбным накірунку. Мы ў абарончых індывідуальных купал- сферах. Скануем акаляючую мясцовасць. Паблізу паўтайна рухаюцца нашы следапыты- лесавікі- рэйнджэры- разьведчыкі. Хаваюцца. канешне. Маскіруюцца старанна. Але ж гэта чужы лес. Мы тут госці. Слаба ведаем тутэйшыя рэаліі. Так што з мясцовых хтось пры жаданні абавязкова іх вылічыць ды апазнае. Мы, асноўная група, рухаемся так, нібыта зусім не ўмеем ціха па лясах хадзіць. Шуму многа ствараем. Так стараемся агучыць свой рух, што нават глухаваты пачуе рух вялікага натоўпу народа. Няхай лепш на аглядзе нас канцэнтруюць увагу. Ёсьць шанс, што, дзякуючы такому шумнаму прыкрыццю, зацікаўленым у тым тубыльцам істотна цяжэй будзе вылічыць ды апазнаць наяўнасць нашых рэйнджэр- разьведчыкаў. Вялі нас упэўнена. Па ходу дабавілася некалькі чалавек. Апазнаў двух з тых, хто мінулы раз уцёк. Кажу:-----А вось гэтыя двое адназначна мінулы раз супраць нас ваявалі. Змаглі збегчы. Я іх у аддаленні бачыў. Тыя адказалі:-----Так. Сапраўды. У цябе добры зрок, раз на такой адлегласці змог нас тады апазнаць. Нам было загадана сярод іншых нейтралізаваць вашу групу. Іншыя прымкнуўшыя кажуць:-----Мы таксама былі. Толькі назіралі. Убачыўшы ваш рэальны баявы ўзровень, рашылі лепш зьбегчы, чым ваяваць. Пытаемся:-----Тады былі праціўнікамі. Цяпер як. Адказалі:-----Вы як прыйшлі невядома адкуль, так праз пэўны час пакінеце наш край. Не бачым сэнсу варагаваць з вамі. Тым больш, тыя, хто аддаваў загады супраць вас, загінулі. Так што будзем супрацоўнічаць. Абыходзілі- абглядалі тутэйшыя лясы грунтоўна- старанна. У радыўсе 18 кіламетраў , як высьветлілі, нічога з раней схаванага не засталося. На ноч паставіў свой абарончы ахоўны купал. Перад сном убачыў, што дождж ідзе. У тубыльцаў пацікавіўся:------Першы раз бачу, што тут дождж ідзе. То за паўтара месяцы знаходжання тут. Так рэдка бываюць дажджы? Адказалі:-----У нас так зроблена яшчэ са старых часоў, што дажджы ноччу ідуць. Днём іх амаль не бывае. Праз 2- 3 ночы праходзяць. Таму ты іх не бачыў. Наш рэйд расцягнуўся амаль на тыдзень. Давялося па ходу паваяваць. Пазнаходзілі раней ня знойдзенага дабра. Павялічылі радыўс агляду да 80 кіламетраў. Частку дабра сабе забралі. Астатняе тубыльцам аддалі. На сёмы дзень надвячоркам, абросшы выяўлена- знойдзеным народам, нагружаныя дабром, вярнуліся ў свой лагер........

2 минуты