Найти в Дзене
14 подписчиков

Велапрабег «Дарога памяці» адбыўся 15 мая на Бярэзіншчыне і сабраў шмат аматараў веласпорта сярод калектываў устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый, а таксама школьнікаў, студэнтаў, членаў БРСМ і проста неабыякавых людзей.


Настаяцель храма Праабражэння Гасподняга іерэй Васіль Васількоў даў наказ і блаславіў удзельнікаў велапрабегу.

У суправаджэнні Дзяржааўтаінспекцыі калона прыкладна з 200-250 ўдзельнікаў стартавала ад гарадскога стадыёна і рушыла па маршруце Беразіно-Косаўка-Капланцы-Лешніца. Фінальным пунктам быў помнік савецкім воінам, паўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, які знаходзіцца каля трасы М4 у раёне моста цераз раку Бярэзіну.

Ва ўсіх маршрутных пунктах удзельнікі велапрабега правялі мітынгі, прысвечаныя Дню Перамогі і памяці Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі помнікам воінам-вызваліцелям.

Мерапрыемства прайшло з мэтай папулярызацыі веласпорта і здаровага ладу жыцця, захавання гістарычнай памяці, выхавання патрыятызма.
Около минуты