Найти в Дзене
9 подписчиков

Разбівае немаўлятам галовы і высмоктвае кроў…


Мы прысвячаем пост Стрызе – злому духу, які непакоіць цяжарных жанчын і крадзе дзяцей. Гэта жанчына высокага росту, худая, бледная. З распушчанымі валасамі, праваленымі шчокамі і зялёнымі кашэчымі вачыма)

Стрыга не мае сталага месца жыхарства. Яна ходзіць па вёсках, па вечарах з аднаго двара пераходзіць на другі.

Чым займаецца?

Можа падмяніць дзіця. Замест добрага і тоўстага падкінуць плаксівае, бледнае і худое. Калі Стрыга раззлаваная, можа схапіць немаўля і матаць яго так, каб маці чула крыкі. Потым на вачах у людзей разбіць яму галаву аб камень і высмактаць кроў.

Стрыгу можна задобрыць. Цяжарная кабета, сустрэўшыся з ёю, запрашае да сябе ў хату на час родаў. Калі Стрыга з’яўляецца, ёй усе дагаджаюць. І часам справа наладжваецца: дзіця цэлае…

Лічылася, што Стрыга не баіцца нават святой вады. Выратаваць ад яе маглі толькі знахары. Для захавання дзіцяці ад Стрыгі яго купалі штодзённа да заходу сонца, пасля чаго ваду адразу вылівалі. Нельга было выліваць ваду пасля заходу сонца і купаць дзяцей у пятніцу.

Малюнак нядобрага духа стварыў Валерый Славук, дзякуй яму!

Прадаўжаць тэму ЗЛЫХ духаў? Ці напісаць пост пра добрага персанажа? Думкі – у каменты
Разбівае немаўлятам галовы і высмоктвае кроў… Мы прысвячаем пост Стрызе – злому духу, які непакоіць цяжарных жанчын і крадзе дзяцей. Гэта жанчына высокага росту, худая, бледная.
1 минута