Навагоднія і Калядныя Пераклады
Сёньня, паважанае спадарства, я публікую апошні пераклад Захадняй песьні, што прысьвечаны да Каляднага сязона 2022/2023. Спадзяюсь, што Вы правялі яго весела і шчасьліва. Сустрэнемся ў гэтай рубрыке, калі ўсё будзе добра, наступнай зімой у наступны Калядны сязон. Шчасьліва і ўдачна правесьці Вам гэты Новы 2023-ці год!
Сёньняшняя песьня — сусьветнавядомая шатландская калядніца Auld Lang Syne, назву якхой можна перакласьці якх «Стары Добры Час». Хаця, калі казаць чэсна, гэта ўжо нават ня столькі калядніца, якх памінальная, сьвяточная да і проста застольная песьня. Яены аўтар — вялікі паэт і фалькларыст Роберт Бёрнс (жыў з 1759 па 1796), узяў за аснову старажытную шатландскую народную песьню.
Я апублікую яены сьвяточны пераклад. Але, у мяне ё і больш сумны, памінальны пераклад. Яго я, можа быць, выкладу пазьней, якх варыяцыю.
AULD LANG SYNE
СТАРЫ ДОБРЫ ЧАС
Ці маем права мы забыць,
Аб сябры лет былых?
Ці маем права мы забыць,
Аб добрых днях старых?
Хорам:
За добры час, сябро*,
За добры час!
Уздымем чашу за дабро,
За стары** і добры час.
І возьмеш пінту піва ты!
І возьму пінту я-с!
І ўздымем чашу за дабро,
За стары і добры час.
: хорам :
Мы бегалі па тых халмах,
Дзе квітнеў і пах чабор;
Многа вёрст прайшлі мы на нагах
Са старых і добрых пор.
: хорам :
І ў рэчке плавалі з табой,
Ныраючы на спор***.
Падзелены-ж былі судзьбой,
Са старых і добрых пор.
: хорам :
І вось, цяпер ты тут са мной,
І радасьць грае ў нас.
Давай-жа вып'ем па адной,
За стары і добры час.
: хорам :
........….......…..........................
Аўтар арыгінальнага тэкста песьні: Роберт Бёрнс (Шатландскі Народ).
Аўтар перакладзеннага тэкста песьні: Максім Рогаў-Северскі.
Заўвагі:
* — дадзенная форма зьяўляецца абезасобіннай. Справа ў тым, што ў англійскай нет рода, таму ў арыгінале там стаіць агульная форма. Калі Вы хаціце выдзялі род сябра, можаце ўзяць «сястра» або «мой брат». На рыфму ўвагі не зьвяртайце (у арыгінале яе ня многа);
** — націск у гэтым слове трэба ставіць на апошні склад: старЫ, а не стАры. Таго патрабуе арыгінальная рыфма. Але, у другім выпадзе гаварым ужо «са старЫх і добрых пор»;
*** — можна ўжыць і такі, точны радок «ад ранка й да начы», але ў такім выпадзе, рыфмы ня будзе.
Калі што, мой пераклад песьні распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA 4.0. Акрамя таго, адэкватнай крытыке і паляпшэньням пераклада буду рады.
1 минута
11 января 2023