Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Petitions.by

#ПадачаЗвароту #Зварот6111

🏦 У «Беларусбанку» няма беларускай мовы, а англійская ёсць «Беларусбанк» адзін з найбуйнейшых банкаў краіны, у самой назве якога ёсць слова «Беларусь». Аднак у яго мабільным дадатку M-Belarusbank дагэтуль адсутнічае паўнавартасная беларуская мова — пры тым, што руская і нават англійская там даступныя. У адказах на папярэднія звароты банк спасылаўся на тэхнічную складанасць перакладу дрэва АРІП, але гэта не тлумачыць, чаму немагчыма перакласці астатні інтэрфейс: меню, налады, карткі, рахункі, уклады, крэдыты, паведамленні і падказкі. Аўтар прапануе лагічны падыход — пачаць з асноўнага інтэрфейсу, які кантралюецца самім банкам, а знешнія элементы перакладаць паэтапна. Мы заклікаем «Беларусбанк»: • Дадаць беларускую мову ў асноўны інтэрфейс дадатку; • Апублікаваць зразумелы план з канкрэтнымі тэрмінамі; • Даць карыстальнікам магчымасць паведамляць пра памылкі ў перакладзе. ⚠️ Важна пра фармат удзелу Гэта не традыцыйны збор подпісаў. Вы падтрымліваеце ініцыятыву, адпраўляючы асабісты

#ПадачаЗвароту #Зварот6111

🏦 У «Беларусбанку» няма беларускай мовы, а англійская ёсць

«Беларусбанк» адзін з найбуйнейшых банкаў краіны, у самой назве якога ёсць слова «Беларусь». Аднак у яго мабільным дадатку M-Belarusbank дагэтуль адсутнічае паўнавартасная беларуская мова — пры тым, што руская і нават англійская там даступныя.

У адказах на папярэднія звароты банк спасылаўся на тэхнічную складанасць перакладу дрэва АРІП, але гэта не тлумачыць, чаму немагчыма перакласці астатні інтэрфейс: меню, налады, карткі, рахункі, уклады, крэдыты, паведамленні і падказкі.

Аўтар прапануе лагічны падыход — пачаць з асноўнага інтэрфейсу, які кантралюецца самім банкам, а знешнія элементы перакладаць паэтапна. Мы заклікаем «Беларусбанк»:

• Дадаць беларускую мову ў асноўны інтэрфейс дадатку;

• Апублікаваць зразумелы план з канкрэтнымі тэрмінамі;

• Даць карыстальнікам магчымасць паведамляць пра памылкі ў перакладзе.

⚠️ Важна пра фармат удзелу

Гэта не традыцыйны збор подпісаў. Вы падтрымліваеце ініцыятыву, адпраўляючы асабісты зварот праз дзяржаўную сістэму обращения.бел.

Як гэта працуе:

Адзін з удзельнікаў падрыхтаваў якасны тэкст, які вы можаце спампаваць і накіраваць у дзяржаўныя органы ад свайго імя, калі лічыце гэта бяспечным для сябе.

🔗 Спампаваць тэкст звароту і далучыцца (Петыцыя 6111): https://petitions.pro/petitions/6111