! Для ўдзельнікаў Міжнароднага адукацыйнага праекта "Летняя школа беларускай мовы і культуры" было арганізавана знаёмства з прасторай Арт-Ветка. Гаспадар прасторы Пятро Цалка (дарэчы, выпускнік філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта ) сустрэў нас смачным абедам з традыцыйных беларускіх страў! А потым правёў майстар-клас "Неглюбскі строй " На заканчэнне ўсіх пачаставалі гарбатай з беларускіх зёлак і пернікамі, выпечанымі па старажытным веткаўскім рэцэпце !