Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Правда Гомель

Шмат, на самай справе, шмат чаго зрабіў. Як карэспандэнт «Гомельскай праўды» праходзіла кастынг на вакальны тэлепраект «Звездный путь»

Нехта з цемры аддаў мікрафон і падаў мне руку. Раз прыступка, другая, трэцяя... Божа, які няўстойлівы абцас, і навошта я надзела гэтыя туфлі. Бачу налеплены на падлозе сцэны ружовы квадрацік – месца, дзе трэба стаць. Накіроўваюся туды і раптам разумею: не памятаю пачатак песні. Для кастынгу выбрала няпростую, але вельмі прыгожую кампазіцыю «Белая ластаўка». Здаецца, ішла да гэтага квадраціка цэлую вечнасць і спрабавала выцягнуць з памяці тэкст першага куплета сваёй падрыхтаванай «Белай ластаўкі», якую ў арыгінале спявае Алена Ланская. У гэты момант адчувала сябе ў знаёмай многім кампазіцыі «Город, которого нет». Там гучаць у прыпеве словы: «Мне до него последний шаг, и этот шаг длиннее жизни...». Крокі да ружовага квадрата сапраўды былі даўжэйшымі, чым мае 24 гады. Адзін дзень, два куміры Кастынг на народнае вакальнае шоу «Звездный путь» арганізаваны такім чынам: пяць прадзюсараў, сярод якіх Ірына Дарафеева, Жанет, Анд­рэй Гузель, Яўгеній Алейнік і Валерый Шмат, набіраюць па ўсёй краін

Нехта з цемры аддаў мікрафон і падаў мне руку. Раз прыступка, другая, трэцяя... Божа, які няўстойлівы абцас, і навошта я надзела гэтыя туфлі. Бачу налеплены на падлозе сцэны ружовы квадрацік – месца, дзе трэба стаць. Накіроўваюся туды і раптам разумею: не памятаю пачатак песні.

Для кастынгу выбрала няпростую, але вельмі прыгожую кампазіцыю «Белая ластаўка».

Здаецца, ішла да гэтага квадраціка цэлую вечнасць і спрабавала выцягнуць з памяці тэкст першага куплета сваёй падрыхтаванай «Белай ластаўкі», якую ў арыгінале спявае Алена Ланская.

У гэты момант адчувала сябе ў знаёмай многім кампазіцыі «Город, которого нет». Там гучаць у прыпеве словы: «Мне до него последний шаг, и этот шаг длиннее жизни...». Крокі да ружовага квадрата сапраўды былі даўжэйшымі, чым мае 24 гады.

Адзін дзень, два куміры

Кастынг на народнае вакальнае шоу «Звездный путь» арганізаваны такім чынам: пяць прадзюсараў, сярод якіх Ірына Дарафеева, Жанет, Анд­рэй Гузель, Яўгеній Алейнік і Валерый Шмат, набіраюць па ўсёй краіне каманды. Кожны з настаўнікаў прыязджае ў горад для адбору і адзін дзень праслухоўвае жадаючых. Каб патрапіць сюды, неабходна быць паўналетнім членам прафсаюза і не мець спецыяльнай музычнай адукацыі.

-2

Доўга разважаць, да якога менавіта прадзюсара я пайду, не прыйшлося: выбар паў на Валерыя Шмата – заслужанага артыста Беларусі, кампазітара, спевака, арганіста і лідэра арт-групы «Беларусы». Цікава, што з творчасцю музыканта я пазнаёмілася, калі сачыла ў інтэрнэце за ягонай жонкай – пісьменніцай, дырэктарам і пра­дзюсарам арт-групы Алесяй Кузняцовай. Яна таксама была ў складзе журы на кастынгу. Атрымліваецца, у дзень адбору я сустрэла адразу двух сваіх куміраў, якія, дарэчы, сёлета адзна-чылі сярэбранае вяселле.

-3

-4

Автор Елизавета Орлова, Елизавета Орлова

Шмат, на самай справе, шмат чаго зрабіў. Як карэспандэнт «Гомельскай праўды» праходзіла кастынг на вакальны беларускі тэлепраект «Звездный путь»