З Тамарай Барысаўнай і Антанінай Міхайлаўнай я пазнаёмілася, калі завітала ў Цярэшкі. Маляўнічая вёсачка знаходзіцца крыху воддаль ад дарог. Там ціха і вельмі спакойна. Жанчыны – сапраўдныя старажылы Цярэшак. Акрамя іх, там жыве мужчына, які пераехаў не так даўно, ды дачнікі прыязджаюць на свае лецішчы. Абедзве называюць свой узрост – і я не да канца веру, выглядаюць маладзейшымі, асабліва калі жартуюць, штурхаючы адна адну ў бок, і смяюцца. Тамара Гайдукевіч у Цярэшках жыве з нараджэння. Тут яна бегала ляснымі сцежкамі ў школу з іншымі дзецьмі, як падраслі – то і на танцы: «Вядома ж, маладыя. За ноч маглі ў тры вёскі збегаць: і ў Мілідаўшчыну, і ў Наваспаск, і ў Каты. Гэта цяпер здаецца, далёка. А тады ўсё ў радасць было». Там жа на танцах і з мужам пазнаёмілася, ён з Кеўлаў быў. Жыць пасля вяселля вырашылі ў Цярэшках, дзе купілі недабудаваны дом. Мужа ўжо пяць гадоў няма, а дом толькі прыгажэе: дачка малодшая з зяцем дапамагаюць гаспадарыць, унукі прыязджаюць часта, праўнукаў прыво