🤝🤝🤝
28 красавіка 2026 г. у Нясвіжы на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» распачынае працу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вынікі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі ў 2025 годзе». У праграме, разлічанай на 3 дні — 76 дакладаў. Пасля першага насычанага дня, працягне працу канферэнцыя 29 і 30 красавіка ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Урачыстае ўскладанне кветак да Помніка героям Вялікай Айчыннай вайны, адкрыцце канферэнцыі з прывітальнымі словамі, перадача артэфактаў з археалагічных даследаванняў Нясвіжа музею-запаведніку, і першыя пленарныя даклады...