Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Интерактив вместо пыли: как новый директор Копыльского музея меняет представление об истории

Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае свае адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу. Штогод 18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сёння ў нашай гасцёўні сустрэча з дырэктарам Капыльскага раённага краязнаўчага музея Таццянай ВАРАНЦОВАЙ. – Сапраўды, гэта вельмі адказна. Але ў музейнай справе я не навічок, шмат гадоў пасля заканчэння гістарычнага факультэта з’яўлялася навуковым супрацоўнікам. – Так, наша экспазіцыя ўжо больш інтэрактыўная. Каб яе раскрыць, прымяняем розныя элементы. У свеце, які імкліва развіваецца, музеі сутыкаюцца з патрабаваннямі аўдыторыі, што прагне захапляльных уражанняў. Музею ў сучасным свеце неабходна трансфармавацца, укараняючы новыя тэхналогіі, інтэрактыўныя экспанаты і мультысенсорныя элементы для задавальнення запытаў, але нельга забывацца, што
Оглавление

Прынята лічыць, што праз музеі грамадства выказвае свае адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны, і з гэтым цяжка не пагадзіцца. Збіраючы і захоўваючы помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, музеі вядуць вялікую навукова-асветніцкую і адукацыйна-выхаваўчую работу.

Штогод 18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята. Сёння ў нашай гасцёўні сустрэча з дырэктарам Капыльскага раённага краязнаўчага музея Таццянай ВАРАНЦОВАЙ.

– Таццяна Аляксандраўна, сёлета Вы сустракаеце свята ў новым статусе: некалькі месяцаў таму Вам аказалі давер узначаліць установу культуры. Наколькі гэта адказна?

– Сапраўды, гэта вельмі адказна. Але ў музейнай справе я не навічок, шмат гадоў пасля заканчэння гістарычнага факультэта з’яўлялася навуковым супрацоўнікам.

– Капыльскі раённы краязнаўчы музей сёння – гэта не застылая, як у мінулым стагоддзі, экспазіцыя. Ён крочыць у нагу з часам.

– Так, наша экспазіцыя ўжо больш інтэрактыўная. Каб яе раскрыць, прымяняем розныя элементы. У свеце, які імкліва развіваецца, музеі сутыкаюцца з патрабаваннямі аўдыторыі, што прагне захапляльных уражанняў. Музею ў сучасным свеце неабходна трансфармавацца, укараняючы новыя тэхналогіі, інтэрактыўныя экспанаты і мультысенсорныя элементы для задавальнення запытаў, але нельга забывацца, што гэта месца для духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі, тут фарміруецца павага да гістарычнага мінулага і традыцый беларускага народа.

– Чым жыве музей зараз?

– Наш музей – гэта не толькі правядзенне выстаў і экскурсій, гэта складаная сістэма, у якой спалучаюцца навуковая работа, выставачная дзейнасць, адукацыя, камунікацыі і кіраванне.У Год беларускай жанчыны мы вырашылі расказаць пра жанчын, якія жылі і працавалі на капыльскай зямлі, пра нашых сучасніц, але больш пра жанчын самаахвярных, моцных і неверагодна стойкіх – удзельніц Вялікай Айчыннай вайны. Выставачным праектам да 95-годдзя нашага земляка, мастака Уладзіміра Маркавіча Пасюкевіча мы і адкрылі гэту тэму. На ёй былі прадстаўлены партрэты Соф’і Кунцэвіч, Алены Мамчыц, Настассі Рубіс. Да 9 Мая была арганізавана фотавыстава жанчын – ураджэнак Капыльшчыны, праз лёсы якіх прайшла вайна.Але не менш важным напрамкам дзейнасці музея застаецца камплектаванне фондаў. На пачатак 2026 года колькасць музейных прадметаў асноўнага фонду складае 25 986 адзінак, навукова-дапаможнага – 4171 адзінку. Найбольш цікавыя апошнія паступленні – манеты Іспаніі, Вялікабрытаніі, Даніі, Швецыі ХІХ-ХХ стст.Сёння, як ніколі востра, стаіць пытанне данясення сапраўднай гісторыі і захавання памяці, вывучэння асаблівасцей роднага краю. Таму прадоўжым правядзенне экскурсій па маршруце "Па былых сядзібах і парках Капыльшчыны".А вось для забеспячэння, развіцця і паляпшэння якасці паслуг з 1 лістапада 2025 года ў музеі адкрыты неізаляваны гандлёвы аб’ект – сувенірная крама.Ужо даўно ў многіх музеях свету і Беларусі практыкуецца такая форма выставачнай дзейнасці, як выстава адной карціны. Яна прапануе сучаснае прадстаўленне музейных прадметаў, акцэнтаванне на экспанатах, якія рэдка пакідаюць фонды (па розных прычынах: ступень захаванасці, выбар рэдкай тэматыкі выставак, унікальнасць). З гэтага года мы практыкуем такую форму дзейнасці. Зараз у фае музея можна азнаёміцца з карцінай Міхаіла Басалыгі "Бітва з татарамі".

– Да Міжнародны дня музеяў многія ўстановы прымяркоўваюць "Ноч музеяў". Гэта мерапрыемства надзвычай папулярнае і ў нас. Чым парадавалі сваіх гасцей сёлета?

– Названая міжнародная акцыя дапамагае паказаць рэсурс, магчымасці, патэнцыял музея, далучыць да культуры моладзь. Нам гэта ўдаецца. Радуе, што ў гэту ноч да нас прыходзяць госці, і мы стараемся як мага ярчэй і паўней прадставіць сваю экспазіцыю. Мы правялі начную экскурсію з ліхтарыкамі, разыгралі прызы і сувеніры, жадаючыя маглі зрабіць фотаздымак у кімано.

– Як бачым, калектыў музея ў пастаянным творчым пошуку. Прафесійнае свята ён сустрэў важкімі справамі. Мабыць, ёсць нейкі сакрэт яго сучаснасці і поспеху?

– Ён просты. У нашым невялічкім калектыве працуюць людзі, для якіх музейная справа – лёс, прызванне. Хацелася б пажадаць кожнаму моцнага здароўя і асабістага шчасця, усім разам – згуртаванасці, адзінства, новых творчых ідэй і дасягненняў.Сіла нашага музея і ў цеснай узаемасувязі з арганізацыямі, установамі, жыхарамі раёна. Хацелася б выказаць шчырую ўдзячнасць за плённае супрацоўніцтва калектывам устаноў культуры, раённай газеты, установам адукацыі раёна, усім сябрам музея. Мы адчуваем сябе важнымі, запатрабаванымі – гэта самы вялікі стымул для дзейнасці.

– Дзякуй, Таццяна Аляксандраўна, за цікавую размову. Са святам!

Интерактив вместо пыли: как новый директор Копыльского музея меняет представление об истории

    Интерактив вместо пыли: как новый директор Копыльского музея меняет представление об истории
Интерактив вместо пыли: как новый директор Копыльского музея меняет представление об истории