Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Інтэрв'ю з Дзяшук Святланай Анатольеўнай. Пра прафесію настаўніка, беларускую мову і «Трэнажоры».

- Давайце пачнём з прафесіі. Як вы прыйшлі да выкладання? - Прафесiя настаўнiка – гэта мара дзяцiнства. Выбар менавiта беларускай мовы i лiтаратуры ажыццявiўся значна пазней. У школе мне ўсе прадметы падабалiся, але асаблiва любiмымi былi мовы – руская, беларуская, iспанская. Школу я скончыла з сярэбраным медалём. У атэстаце – адна чацвёрка, па беларускай мове (тады была яшчэ пяцiбальная сiстэма). Такiм чынам, прадмет выбiрала ад адваротнага. Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры працую ўжо даволі даўно і ні разу за гэты час не пашкадавала, што выбрала прафесію педагога. Глыбока перакананая, што яна самая неабходная і патрэбная. Самая важная, таму што ўсе прафесii на зямлiад настаўнiка. - Якія прыёмы, на вашу думку, сапраўды дапамагаюць утрымліваць увагу вучняў на ўроку? - Для ўтрымання ўвагі вучняў, на маю думку, найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца наступныя прыёмы: · “жывыя правілы” і візуалізацыя (выкарыстанне схем, кластараў, прыцягненне вучняў да мадэлявання сітуацыі); · інтэрактыў

- Давайце пачнём з прафесіі. Як вы прыйшлі да выкладання?

- Прафесiя настаўнiка – гэта мара дзяцiнства. Выбар менавiта беларускай мовы i лiтаратуры ажыццявiўся значна пазней. У школе мне ўсе прадметы падабалiся, але асаблiва любiмымi былi мовы – руская, беларуская, iспанская. Школу я скончыла з сярэбраным медалём. У атэстаце – адна чацвёрка, па беларускай мове (тады была яшчэ пяцiбальная сiстэма). Такiм чынам, прадмет выбiрала ад адваротнага.

Настаўнікам беларускай мовы і літаратуры працую ўжо даволі даўно і ні разу за гэты час не пашкадавала, што выбрала прафесію педагога. Глыбока перакананая, што яна самая неабходная і патрэбная. Самая важная, таму што ўсе прафесii на зямлiад настаўнiка.

-2

- Якія прыёмы, на вашу думку, сапраўды дапамагаюць утрымліваць увагу вучняў на ўроку?

- Для ўтрымання ўвагі вучняў, на маю думку, найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца наступныя прыёмы:

· “жывыя правілы” і візуалізацыя (выкарыстанне схем, кластараў, прыцягненне вучняў да мадэлявання сітуацыі);

· інтэрактыўныя і гульнёвыя прыёмы (выкарыстанне на ўроках элементаў квэстаў, спаборніцтва, настольных гульняў і пад.);

· прыём “наўмысная памылка” (настаўнік спецыяльна дапускае памылку, а вучні павінны яе знайсці);

· прыём “нечаканае пытанне ці дзеянне” (пачатак урока з загадкі, інтрыгі, сюрпрыза і пад.);

· эмацыянальная падача матэрыялу настаўнікам;

· устанаўленне сувязі тэмы ўрока з рэальным жыццём і інтарэсамі вучняў;

· змена відаў дзейнасці;

· гумар і кароткія гумарыстычныя гісторыі, звязаныя з тэмай урока;

пастаяннае ўцягненне вучняў у дыялог.

-3

- Як, на вашу думку, можна сфарміраваць у дзіцяці цікавасць і любоў да беларускай мовы не толькі на ўроках, але і па-за школай?

- Я глыбока перакананая ў тым, што ўсё, чаму вучыць настаўнік павінна быць у ім самім. Розум выхоўваецца розумам, маральная высакароднасць – асабістай высакароднасцю, перакананасць – перакананасцю, любоў да беларускай мовы – любоўю да беларускай мовы. Таму настаўнік тут павінен быць прыкладам для тых, каго ён настаўляе. Цяжка не пагадзіцца са словамі: “Каб даць некаму, трэба мець самому”.

Вельмі важна, каб настаўнік размаўляў са сваімі вучнямі па-беларуску і па-за межамі ўрокаў, каб паказаць, што мова – гэта не толькі правілы, а сродак зносін, авалодаўшы якім можна дасягнуць поспеху абсалютна ва ўсіх сферах жыцця.

Цікавасць і любоў да беларускай мовы таксама можна сфарміраванне праз чытанне, прагляд спектакляў, фільмаў, мультфільмаў на беларускай мове, праз правядзенне розных мерапрыемстваў на беларускай мове.

-4

- З якімі цяжкасцямі вы часцей за ўсё сутыкаецеся пры выкладанні беларускай мовы? Як вы іх пераадольваеце?

- Самае складанае асабiста для мяне – недахоп часу. Не хапае мне адной-двух гадзін беларускай мовы на тыдзень і 45 хвілін урока, каб даць вучням усё тое, што я ім магу даць. Заўсёды хочацца выйсцi за рамкi праграмы, штосьцi абмеркаваць, над чымсьцi паспрачацца… На ўроках беларускай мовы таксама даволі цяжка не “загнацца” самой i не “загнаць” сваiх вучняў у правiлы, схемы, тэсты, а паказаць прыгажосць беларускай мовы, яе мiлагучнасць, цеплыню iпяшчоту.

Пераадольваю гэтыя цяжкасці праз добра прадуманую структуру ўрока, яго план і дакладнае выкананне гэтага плана. Ды і ўвогуле любыя цяжкасці, на маю думку, можна пераадолець, калі падыходзіць да праблем з пазіцыі лірычнай гераіні Яўгеніі Янішчыц, – «пачынаецца ўсё з любвi, а iнакш i жыць немагчыма». Трэба любiць прадмет, якi выкладаеш, тых, каго ты вучыш, бацькоў вучняў, калег, людзей, якiя побач з табой…

-5

- З кожным новым пакаленнем дзеці мяняюцца ўсё больш. Ці прыходзіцца з-за гэтага мяняць стыль выкладання?

Стыль выкладання не мяняла ніколі, прытрымліваюся асобаснага падыходу ў рабоце са сваімі вучнямі, адношуся да іх як да роўных, але з разумнай строгасцю. Зразумела, што на працягу сваёй даволі ўжо доўгай педагагічнай дзейнасці я мяняла некаторыя метады, прыёмы і сродкі навучання, каб адпавядаць патрабаванням часу, быць цiкавай для сваiх вучняў, каб удасканальвацца і развівацца самой.

Мне здаецца, толькi той настаўнiк, якi вучыцца ўсё жыццё, становiцца сапраўным майстрам, мастаком, калi хочаце, паэтам педагагiчнага працэсу, якi здольны ўрок ператварыць у твор мастацва.

На сённяшні дзень стараюся ў адукацыйным працэсе выкарыстоўваць розныя iнфармацыйныя тэхналогii, магчымасці штучнага інтэлекту. Але тут, на маю думку, вельмi важна мець пачуццё меры. Інфармацыйныя тэхналогii неабходна выкарыстоўваць толькi тады, калi яны непазбежна патрэбныя, толькi да таго часу, пакуль яны з’яўляюцца iнструментам, а не становяцца самамэтаю. Усё ж такi асноўным на занятках павiнна застацца ўзаемадзеянне памiж настаўнiкам i вучнем, бо цуды робяць не камп’ютары і не штучны інтэлект, цуды ствараюць педагогi.

Менавiта яны робяць свае заняткi цiкавымi, а вучняў – зацiкаўленымi, а разнастайныя лічбавыя тэхналогіі – гэта толькі інструменты для ажыццяўлення ўсіх ідэй настаўніка, бо без настаўніка ніводная, нават самая дасканалая тэхналогія, на маю думку, працаваць не будзе. Калі сказаць вобразна, то настаўнік – гэта і ёсць адухоўлены метад навучання, само ўвасабленне прынцыпаў навучання і выхавання, самая дасканалая тэхналогія.

-6

- У чым асаблівасць і моцныя бакі вашых «Трэнажораў па арфаграфіі беларускай мовы”? Чаму вучням варта звярнуць на іх увагу?

- Большасць сучасных вучняў ведаюць арфаграфічныя правілы беларускай мовы, але вось прымяняюць іх у патрэбнай сітуацыі далёка не ўсе. Чаму так адбываецца? Чаму не атрымліваецца пісаць граматна? Адной з прычын недастаткова высокай арфаграфічнай пісьменнасці вучняў з’яўляецца несфарміраванасць у іх арфаграфічнага навыку.

Вырашыць “арфаграфічную праблему” можна толькі шляхам пастаяннай і сістэматычнай выпрацоўкі арфаграфічнага навыку вучняў у працэсе выканання разнастайных практыкаванняў. Іншымі словамі, трэба трэніравацца, як у спорце. “Трэнажоры па арфаграфіі беларускай мовы” даюць такую магчымасць. У гэтым іх моцны бок.

Асаблівасць “Трэнажораў” заключаецца ў тым, што яны падзелены на тэматычныя заняткі, адпаведна патрабаванням праграм і падручнікаў па беларускай мове. Кожны тэматычны блок мае наступную структуру:

1. Рубрыка “Успомнім!”, у якой сцісла фармулюецца правіла па

канкрэтнай тэме.

2. Блок заданняў на адпрацоўку дадзенага правіла рознага ўзроўню

цяжкасці, які заканчваецца міні-тэстам.

3. Рубрыка “Гэта цікава!”, у якой змешчаны заданні, накіраваныя на

самастойнае пашырэнне кругагляду, усведамленне складаных моўных з’яў праз назіранне і супастаўленне, абгрунтаванне і абагульненне.

Вучням варта звярнуць увагу на “Трэнажоры”, бо яны дазваляюць папярэдзіць памылкі, развіваюць арфаграфічную пільнасць, самакантроль, пашыраюць лексічны запас, дазваляюць хутка арыентавацца ў матэрыяле, які вывучаецца.

Пры сістэматычнай трэніроўцы фарміруецца арфаграфічны навык, і тым самым павышаецца арфаграфічная пісьменнасць, а арфаграфічная пісьменнасць – гэта частка агульнай моўнай культуры чалавека, залог дакладнасці выражэння думкі і ўзаемаразумення.

-7

- Як лепш пабудаваць работу з «Трэнажорамі», каб атрымаць ад іх больш эфекту?

- Мэта “Трэнажораў” – дапамагчы вучням засвоіць вучэбны матэрыял і набыць неабходныя ўменні і навыкі прымяняць вывучаныя правілы на практыцы праз выкананне разнастайных практыкаванняў. Таму дапаможнікі могуць быць выкарыстаны на розных этапах урока: праверка дамашняга задання; замацаванне ведаў і спосабаў дзеянняў вучняў; прымяненне ведаў і спосабаў дзеянняў; абагульненне і сістэматызацыя ведаў і спосабаў дзеянняў; кантроль, самаправерка ведаў і спосабаў дзеянняў. Заданні можна выкарыстоўваць як для франтальнай работы ў класе, так і для групавой і індывідуальнай. Дарэчы яны будуць і на стымулюючых і падтрымліваючых занятках.

“Трэнажоры” могуць прымяняцца вучнямі і ў пазавучэбны час для самастойнай работы. Варта выконваць заданні па парадку, папярэдне паўтарыўшы правіла з рубрыкі “Успомнім!”.

Заданні, падабраныя ў дапаможніках, таксама могуць быць выкарыстаны падчас паўтарэння адпаведных тэм раздзела “Арфаграфія” ў 9 класе пры падрыхтоўцы вучняў да выпускнога экзамену па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” за перыяд навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

-8

- Як прыйшла ідэя стварэння «Трэнажораў»?

- Ідэя напісаць штосьці патрэбнае і значнае для настаўнікаў была даўно, але рэалізацыя гэтай ідэі адцягвалася па розных прычынах. А калі паступіла прапанова ад выдавецтва “Аверсэв” напісаць трэнажоры па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы, згадзілася адразу.