Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Праз выпрабаванні лёсу: успаміны пра Вікенція БУЙНОЎСКАГА

У дзень святкавання Дня Перамогі старшыня Вішнеўскага сельскага выканаўчага камітэта Святлана МАХНАЧ штогод далучаецца да святочнага шэсця. Яна ідзе ў калоне з двума партрэтамі – сваіх дзядоў, Вікенція БУЙНОЎСКАГА і Уладзіслава ЖЫЗНЕЎСКАГА, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Вікенцій Буйноўскі – дзед Святланы Эдуардаўны па матчынай лініі – прайшоў праз цяжкія выпрабаванні вайны, абараняючы Радзіму. Вікенцій Антонавіч нарадзіўся 27 верасня 1909 года ў вёсцы Абрамаўшчыне. Яго дзяцінства было няпростым: у гады Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй ён быў вывезены ў Літву. Вярнуліся дамоў ужо на папялішча – без бацькі, які памёр на чужыне. Праз некалькі гадоў не стала і маці. Нягледзячы на цяжкасці, Вікенцій вырас працавітым і таленавітым чалавекам. Ён меў добры голас, выдатны слых, спяваў і граў на скрыпцы, стаў майстрам-краўцом – у яго кажухі і касцюмы апраналася ўся акруга. У ваенныя гады нават у лесе не расставаўся са швейнай машынай: абшываў партызанаў. Яго дачка Вера

У дзень святкавання Дня Перамогі старшыня Вішнеўскага сельскага выканаўчага камітэта Святлана МАХНАЧ штогод далучаецца да святочнага шэсця. Яна ідзе ў калоне з двума партрэтамі – сваіх дзядоў, Вікенція БУЙНОЎСКАГА і Уладзіслава ЖЫЗНЕЎСКАГА, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

-2
-3

Вікенцій Буйноўскі – дзед Святланы Эдуардаўны па матчынай лініі – прайшоў праз цяжкія выпрабаванні вайны, абараняючы Радзіму.

Вікенцій Антонавіч нарадзіўся 27 верасня 1909 года ў вёсцы Абрамаўшчыне. Яго дзяцінства было няпростым: у гады Першай сусветнай вайны разам з сям’ёй ён быў вывезены ў Літву. Вярнуліся дамоў ужо на папялішча – без бацькі, які памёр на чужыне. Праз некалькі гадоў не стала і маці.

Нягледзячы на цяжкасці, Вікенцій вырас працавітым і таленавітым чалавекам. Ён меў добры голас, выдатны слых, спяваў і граў на скрыпцы, стаў майстрам-краўцом – у яго кажухі і касцюмы апраналася ўся акруга. У ваенныя гады нават у лесе не расставаўся са швейнай машынай: абшываў партызанаў.

Яго дачка Вера Жызнеўская, якая нарадзілася ў 1939 годзе, захавала ў памяці кранальныя ўспаміны пра бацьку.

– Першы раз бацьку забралі на фронт ў 1939 годзе, – успамінае Вера Вікенцьеўна, – Як толькі паклікалі мужчын, ён адразу пайшоў. Мама казала, што ён узяў мяне малую на рукі, данёс да канца вёскі, пацалаваў, аддаў ёй і пайшоў. А браты Стась і Генюсь, якім было тры і пяць гадоў, доўга беглі за ім і плакалі. Праўда, тады ён прабыў на фронце толькі два месяцы і вярнуўся.

Другі раз Вікенцій Буйноўскі пайшоў на фронт ужо восенню 1944 года.

– Мне было пяць гадоў, – працягвае Вера Вікенцьеўна. – У хату прыйшло шмат узброеных людзей. Бацьку разам з іншымі мужчынамі павялі ў лазню, а потым дазволілі вярнуцца, каб развітацца. Мама складвала яму торбу, а я сядзела на ложку і вельмі баялася. Мы развіталіся, мама выйшла на вуліцу, а мы, дзеці, глядзелі праз акно…

Ваяваў ён на Першым Беларускім фронце, прайшоў усю Еўропу, фарсіраваў Одэр і Віслу, дайшоў да Берліна. Але і пасля Перамогі 9 мая 1945 года яго ваенны шлях не скончыўся – дадому вярнуўся толькі ў лютым 1946-га. З тых гадоў захаваўся толькі адзін фотаздымак.

Дзень вяртання бацькі Вера Вікенцьеўна памятае да дробязяў.

– Мама прала ніткі, паглядзела ў акно і раптам закрычала: «Дзеткі, мусіць, бацька вярнуўся!». На двор заехаў воз, з яго саскочыў салдат і пайшоў да нашай хаты. Мама босая выбегла насустрач. Памятаю, як ён увайшоў у дом, як абдымаў і цалаваў нас. Прынёс салдацкія кансервы, вялікія кавалкі цукру. Рады былі ўсе. А яшчэ так супала, што ўсіх астатніх, каго ўвосень 1944 забралі, яны ўсе ў адзін дзень і вярнуліся. Весела было ў вёсцы, у кожнай хаце госці і свята. Маці дастала з печы хлеб і сказала: «Ешце, дзеці, колькі хочаце – бацька з вайны вярнуўся, цяпер з хлебам будзем».

Вікенцій Антонавіч пражыў доўгае жыццё і памёр у 1980 годзе. Пахаваны ён на могілках у Войстаме. Памяць пра яго жыве і сёння: у 2015 годзе яго імя было занесена ў спісы Бессмяротнага палка Масквы, а ў 2016-м унукі і праўнукі прайшлі ў калоне з яго партрэтам.

Ларыса ТАТАРЫНАВА

Фота з архіва Святланы МАХНАЧ