ДОЎНАР Т. І., доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ІВАНОВА Т. У., старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта У артыкуле надаецца ўвага кароткаму гістарычнаму перыяду ў два дзесяцігоддзі ў жыцці БССР, які пачаўся ў міжваенны перыяд і быў насычаны вельмі значнымі і складанымі грамадска-палітычнымі падзеямі. Некалькі больш за 100 гадоў таму пасля цяжкіх гадоў Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў Беларусь прыступіла да мірнага будаўніцтва. Нягледячы на найцяжэйшую разруху і голад, паступова ажывала яе дзяржаўна-палітычнае і прававое жыццё. Гэтаму садзейнічала і паўторнае абвяшчэнне 31 ліпеня 1920 г. Дэкларацыі аб незалежнасці Беларускай ССР пасля распаду штучна створанай Літоўска-Беларускай ССР. Тэрыторыю БССР на той час складалі толькі шэсць паветаў былой Мінскай губерні плошчай 52,4 тыс. кв. км і насельніцтвам у 1 млн 544 тыс. чалавек, бо Віцебская, Магіл
⚡️ Асаблівасці дзяржаўнага развіцця і праватворчасці Беларускай ССР у міжваенны перыяд 1920–1930-х гадоў | НАШЕ НАСЛЕДИЕ
ВчераВчера
1 мин