У гаспадарках раёна актыўна ідзе пасяўная. Плённай працы спрыяюць загадзя падрыхтаваная тэхніка, створаныя запасы насення, паліва і баявы настрой працаўнікоў. У пятніцу мы зазірнулі да рупліўцаў
ЗАТ «ААБ-Агра Наватар». На момант візіту яны пасеялі 645 га яравых культур. На полі ля Вяжышча поўным ходам ішла сяўба яравой пшаніцы, далей, у бок Соржыцы, ва ўрочышчы – падрыхтоўка глебы. Наватарскія сейбіты – Дзмітрый Сокалаў і Уладзімір Жыгуноў. Да іх планаваў далучыцца яшчэ і Алег Кузьмін, які на той момант займаўся ўзворваннем. Такую адказную справу, як падрыхтоўка глебы, даручылі Аляксею Караліну, Алегу Шынкевічу і Руслану Валатко. Культывацыя – задача Аляксандра Радкевіча і Аляксандра Спірыдзёнка. На падкормцы задзейнічаны Віктар Тырсаў, Іван Янекін. Арганіку на палеткі ўносяць Дзмітрый Міленка і Аляксандр Міленка, Алясандр Мазур. На пагрузчыку – Мікалай Мічтоў. З веданнем справы на дастаўцы і загрузцы насення шчыруюць Аляксандр Сінякоў і Аляксандр Нізаўцоў. Хімпрополка пасеваў – фрон