Не так даўно запрасілі мяне на мерапрыемства ў Мінск. Я паехала. Сяджу ў прыгожай зале, слухаю сяброў па пяры, і вось аб’яўляюць: – Зараз выступіць госця з Гродна, паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – Вольга Алізар. Выходжу на сцэну. Шчыра дзякую арганізатарам за запрашэнне і кажу: – З аднаго боку, я для вас госця, а з другога – свая… На самой справе гэта так і ёсць. У Гродна я жыву даўно – 17 гадоў. Тут я выйшла замуж, і тут нарадзіліся мае дзеці. Але ж прыехала я ў гэты горад з Капыльшчыны – з куточка, дзе прайшло маё дзяцінства і дзе склаліся мае першыя вершы. Менавіта Капыльшчына стала пачаткам майго творчага шляху. Зямля, на якой нарадзіліся Алесь Адамовіч, Цішка Гартны, Анатоль Астрэйка, Кузьма Чорны, Адам Русак, Ян Скрыган і інш. Усе гэтыя творцы пражылі насычанае жыццё і ўнеслі значны ўклад у літаратуру. На Капыльшчыну мы пераехалі з Палесся. Як зараз памятаю – гэта была зіма, пачатак года. На вуліцы ляжаў снег. Ціснуў мароз. Бацькі ўладкаваліся на працу ў адзін з калгас
От первых рифм до Союза писателей: путь Ольги Олизар начался на Копыльщине
13 апреля13 апр
2 мин