У гісторыка-краязнаўчым музеі перасякліся час і творчасць. Урачыстае адкрыццё выставы «Шляхі творчасці» сабрала сяброў, калег, землякоў і прыхільнікаў таленту заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, Ганаровага грамадзяніна Смаргоні Уладзіміра Церабуна. 11 красавіка яму споўнілася б 80 гадоў. Уладзімір Церабун – скульптар, графік і мастак. Гэта чалавек, які зрабіў значны ўнёсак у беларускае выяўленчае мастацтва. І апорай яго творчасці заўжды была Смаргоншчына, пра якую ён гаварыў з асаблівай цеплынёй. Зала музея напоўнілася гукамі кампазіцый у выкананні народнага ансамбля сучаснай камернай музыкі «Субіта» ДМШ імя М.К. Агінскага. Музыка стала тонкім эпіграфам да гісторыі жыцця, якая пачалася 11 красавіка 1946 года ў вёсцы Несцяняты, што непадалёку ад Кушлян. Неўзабаве сям’я будучага творцы пераехала ў Смаргонь. Пасля службы ў арміі і бліскучага заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (з адзнакай, раней за аднакурснікаў на цэлы год) Уладзімір Церабун накіраваўся
«Шляхі творчасці»: у Смаргоні адкрылася выстава ў гонар 80-годдзя знакамітага скульптара Уладзіміра Церабуна
2 дня назад2 дня назад
2
3 мин