” 📌 Журналіст, гісторык, краязнаўца, даследчык... Анатоль Вячаслававіч хоць і нарадзіўся не ў Бешанковічах, але прысвяціў нашаму раёну амаль усю сваю працоўную, грамадскую і творчую дзейнасць. ✨Бібліятэкары ўдзячны краязнаўцу за багаты матэрыял па гісторыі малой радзімы. Стварэнне біябібліяграфічнай базы даных – своеасаблівы падарунак шаноўнаму чалавеку да дня нараджэння (Анатоль Вячаслававіч учора адзначыў 77-годдзе). ✔️ Рэсурс прэзентавала метадыст аддзела маркетынгу ЦРБ Аксана Капойка. Стваралася база - 4 месяцы. ▶️ Дырэктар ЦБС Таццяна Курмель уручыла імянінніку падзячны ліст. Са шчырымі словамі да краязнаўцы звярнуліся загадчык сектара культуры райвыканкама Марына Пясецкая, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Уладзімір Кухто. ☝️У сваю чаргу, Анатоль Крачкоўскі выказаў усім словы ўдзячнасці за падтрымку і ўвагу, паабяцаўшы i далей адкрываць людзям слаўныя старонкі летапісу Бешанковіччыны.
💥Сёння ў ЦРБ адбылася прэзентацыя электроннага рэсурса “Анатоль Крачкоўскі – летапісец Бешанковіцкай зямлі
7 апреля7 апр
6
~1 мин