! ➖З радасцю і надзеяй увесь хрысціянскі свет сустракае ўрачыстасць Уваскрэсення нашага Пана Езуса Хрыста. Адным з першых дароў Змёртвыхпаўсталага Божага Сына для Яго вучняў быў дар супакою. Калі Ён прыйшоў у дзень Пасхі да апосталаў, сказаў ім знамянальныя словы, якія глыбока замацаваліся ў літургічнай традыцыі Касцёла: «Супакой вам!» (гл. Ян 20,19). Гэтыя першыя велікодныя словы Уваскрэслага Збавіцеля гучаць рэхам над бурлівымі хвалямі гісторыі гэтага свету, якому так неабходныя Божыя дары прымірэння і паяднання. Таму ў святле Пасхі з асаблівым даверам услухоўваемся ў поўныя ўсепераможнай моцы словы Езуса Хрыста: «Супакой вам!.. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца!» (пар. Ян 14,1; 20, 21). ➖Дарагія браты і сёстры! З нагоды ўрачыстасці Хрыстовага Уваскрэсення хачу пажадаць усім нам, каб дар пасхальнага супакою, які прыносіць Божы Сын, напоўніў кожнае сэрца і кожны дом. Няхай сузіранне таямніцы трыумфу жыцця ўмацуе нашую веру, надзею і любоў. Жадаю, каб радасць нязгаснага св