✨Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе вернікаў, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка ✨ «Дарагія землякі! Светлае Уваскрэсенне Хрыстова — сімвал веры ў перамогу дабра над злом і жыцця над смерцю. Кожны знаходзіць у ім асаблівы сэнс, сувымяраючы свае думкі і ўчынкі з высокімі хрысціянскімі каштоўнасцямі. Святкаванне Вялікадня напаўняе нашы сэрцы радасцю і любоўю да блізкіх, натхняе на добрыя справы і звяртае да шматвяковых традыцый нашага народа, якія сёння з'яўляюцца асновай яго адзінства. Няхай святочны настрой і душэўны спакой стануць вашымі вернымі спадарожнікамі, а пачуцці, выкліканыя святам, натхняюць на плённую працу і дабрачынныя ўчынкі». Галіна Унуковіч, старшыня райвыканкама. Аляксандр Ерашоў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.
✨Кіраўніцтва Бешанковіцкага раёна віншуе вернікаў, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка
5 апреля5 апр
1
~1 мин