! Шчыра віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня! Велікодныя святы – найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста – гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця. Спрадвеку хрысціянства зʼяўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў. Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі. Няхай вялікая ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах на карысць роднай Віцебшчыны і краіны! З павагай, А. М. РАГОЖНІК, старшыня аблвыканкама. Д. У. ДЗЯМІДАЎ, старшыня аблсавета.