Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене
Браслав ONLINE

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія жыхары Браслаўшчыны

! Хрыстос, замучаны пры Понцкім Пілаце, памёр на крыжы і ўваскрос на трэці дзень. Мы святкуем гэтыя збаўчыя падзеі, як і кожны год, з той жа верай і той жа пашанай. Свет змяняецца, але Хрыстос і Яго збаўчая справа застаюцца нязменнымі. Жадаю вам і вашым сем’ям, каб у велікодную раніцу каля пустой магілы вы з надзеяй глядзелі на сваё ўласнае жыццё і жыццё тых, хто сярод вас, на рэчаіснасць, у якой мы ўсе жывём. Хрыстос уваскрос, Ён жыве! У Ім, і толькі ў Ім знаходзіцца крыніца сілы, каб пераадолець любое зло, якое праз зайздрасць д’ябла прыходзіць у свет і ў наша жыццё. Хоць зло можа раніць і знясільваць, аднак з Уваскрослым яно ніколі не пераможа нас, тых, хто ўскладае сваю надзею на Збаўцу. Хрыстос уваскрос, Ён жывы, таму не бойцеся, Ён перамог свет. Без страху, з жывой верай трывайце ў супольнасці Касцёла, бо гэта супольнасць, якая жыве жыццём Хрыста. Не бойцеся будаваць сваё сямейнае, асабістае, прафесійнае і грамадскае жыццё на каштоўнасцях, якія Ён, Уваскрослы Збаўца, прынёс у

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія жыхары Браслаўшчыны!

Хрыстос, замучаны пры Понцкім Пілаце, памёр на крыжы і ўваскрос на трэці дзень. Мы святкуем гэтыя збаўчыя падзеі, як і кожны год, з той жа верай і той жа пашанай. Свет змяняецца, але Хрыстос і Яго збаўчая справа застаюцца нязменнымі.

Жадаю вам і вашым сем’ям, каб у велікодную раніцу каля пустой магілы вы з надзеяй глядзелі на сваё ўласнае жыццё і жыццё тых, хто сярод вас, на рэчаіснасць, у якой мы ўсе жывём.

Хрыстос уваскрос, Ён жыве! У Ім, і толькі ў Ім знаходзіцца крыніца сілы, каб пераадолець любое зло, якое праз зайздрасць д’ябла прыходзіць у свет і ў наша жыццё. Хоць зло можа раніць і знясільваць, аднак з Уваскрослым яно ніколі не пераможа нас, тых, хто ўскладае сваю надзею на Збаўцу.

Хрыстос уваскрос, Ён жывы, таму не бойцеся, Ён перамог свет. Без страху, з жывой верай трывайце ў супольнасці Касцёла, бо гэта супольнасць, якая жыве жыццём Хрыста. Не бойцеся будаваць сваё сямейнае, асабістае, прафесійнае і грамадскае жыццё на каштоўнасцях, якія Ён, Уваскрослы Збаўца, прынёс у свет.

Хрыстос уваскрос, Ён жыве! Тыя, што вераць у Яго і давяраюць Яму, стануць духоўна магутнымі і, як Гасподзь, змогуць з любоўю аддаваць жыццё за сваіх сяброў.

Хрыстос уваскрос, Ён жыве! Тыя, што вераць у Яго, прымаюць Яго вучэнне і сілкуюцца Яго Целам і Крывёю, разам з Ім уваскрэснуць і будуць вечна.

Жадаю вам, каб Вялікдзень быў часам аднаўлення веры. Каб сярод мітусні паўсядзённага жыцця вы не страцілі таго, што можа надаць яму сэнс. Каб няпэўнасць, праблемы і пакуты былі асветлены святлом велікоднай раніцы, а ў сэрцы нарадзілася сапраўдная надзея. Няхай любоў, атрыманая ад Бога, пераможа нянавісць і падзелы. Жадаю вам спакою, крыніцай якога з’яўляецца Уваскрослы.

Няхай Божы Провід ахоўвае вас і вашых блізкіх!

Кс. Станіслаў МЖЫГЛУД SDS,

дэкан браслаўскі.