Хутка наш гарадок адсвяткуе юбілей. Ды і наогул Капыль славіцца сваёй культурай і гісторыяй. Чаго толькі варта яго незвычайнае імя. У некаторых гістарычных крыніцах сустракаюцца розныя варыянты. Напрыклад, у даследаванні расійскага вучонага П.М. Шпілеўскага "Путешествие по Полесью и белорусскому краю", надрукаваным у 1859 годзе ў Санкт-Пецярбургу, назва мястэчка напісана як "Копыл". Згадзіцеся, крыху незвычайна. Таму, каб даведацца пра паходжанне, мы звярнуліся да вядомага археолага, даследчыка гісторыі Капыльшчыны, кандыдата гістарычных навук, дацэнта Леаніда Калядзінскага. – Леанід Уладзіміравіч, раскажыце, што характэрна для назваў гарадоў Беларусі ўвогуле? – Па літаратурных даных на Беларусі ў Х–XIII стагоддзях наліч-валася 42 гарады. Большасць з іх атрымалі свае імёны ад назваў рэк, па берагах якіх яны некалі ўзніклі. Полацк – ад рэчкі Палаты, Віцебск – ад Віцьбы, Пінск – ад Піны, Мінск – ад Менкі, Гродна – ад Гараднічанкі, Слуцк – ад Случы. Аднак некаторыя са старажытных гарадоў
Почему Копыль так называется? Отвечает известный археолог Леонид Колединский
2 дня назад2 дня назад
2
2 мин