Найти в Дзене

Беларусь – Северная Корея: путями дружбы

Надзвычай паспяховы і насычаны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР хоць і скончаны, аднак ва ўсім цывілізаваным свеце толькі пачынаецца шырокае і зацікаўленае абмеркаванне ўрокаў і вынікаў гэтага знакавага і актуальнага для ўсяго свету пратакольнага мерапрыемства. Дарэчы, мне вельмі імпануе, што ў назве Карэі ёсць яе важныя складальнікі – народна-дэмакратычная. А гэта якраз тое, пра што ў ХХІ стагоддзі многія папулісты свету балбочуць, але прытрымлівацца прынцыпаў не хочуць. І, наадварот, мы паўсюль ў свеце назіраем прыклады негатыўнай, "гнілой" дэмакратыі, псеўданародоўладдзя. А ў Карэі, Беларусі – усё як у жыцці. Усё сапраўды і глыбока дэмакратычнае, і змястоўна народнае. Так што ў Карэі сабраліся сябры-аднадумцы. Сімвалічна, што гэта быў першы візіт Бацькі ў Пхеньян. "Мы вельмі падобныя", – не мог не адзначыць адразу Аляксандр Рыгоравіч. Мо, гэтым адразу і выклікаў сімпатыі свайго шаноўнага калегі. Па сутнасці, гэты візіт – смелы ўдар па міжнароднай ізаляцыі Пхенья
Оглавление

Надзвычай паспяховы і насычаны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў КНДР хоць і скончаны, аднак ва ўсім цывілізаваным свеце толькі пачынаецца шырокае і зацікаўленае абмеркаванне ўрокаў і вынікаў гэтага знакавага і актуальнага для ўсяго свету пратакольнага мерапрыемства.

Што народнага і што дэмакратычнага

Дарэчы, мне вельмі імпануе, што ў назве Карэі ёсць яе важныя складальнікі – народна-дэмакратычная. А гэта якраз тое, пра што ў ХХІ стагоддзі многія папулісты свету балбочуць, але прытрымлівацца прынцыпаў не хочуць. І, наадварот, мы паўсюль ў свеце назіраем прыклады негатыўнай, "гнілой" дэмакратыі, псеўданародоўладдзя. А ў Карэі, Беларусі – усё як у жыцці. Усё сапраўды і глыбока дэмакратычнае, і змястоўна народнае. Так што ў Карэі сабраліся сябры-аднадумцы. Сімвалічна, што гэта быў першы візіт Бацькі ў Пхеньян. "Мы вельмі падобныя", – не мог не адзначыць адразу Аляксандр Рыгоравіч. Мо, гэтым адразу і выклікаў сімпатыі свайго шаноўнага калегі. Па сутнасці, гэты візіт – смелы ўдар па міжнароднай ізаляцыі Пхеньяна. Гэта і паказ міжнароднай велічы Сінявокай. Невялікая дзяржава Беларусь, але ў цэнтры Еўропы, здолела ў чарговы раз даказаць усім на глобусе, што Паўночная Карэя – не нейкая краіна-ізгой, з якой ніхто не хоча супрацоўнічаць. Што Беларусь – таксама краіна з велізарнымі дасягненнямі і салідным патэнцыялам. Падчас сустрэчы лідары падкрэслілі, што сяброўскія адносіны паміж Мінскам і Пхеньянам зараджаліся яшчэ ў велічную і прыгожую эпоху СССР. І, падкрэслім, ніколі не ведалі перапынкаў!

Візіт у Пхеньян стаў фактычна другой асабістай сустрэчай Лукашэнкі з Кім Чэн Ынам. Мінулы раз яны сустракаліся яшчэ ў верасні 2025 года ў Пекіне на ваенным парадзе, прысвечаным 80-годдзю капітуляцыі Японіі ў Другую сусветную вайну. Тады Кім і запрасіў Лукашэнку прыязджаць у Пхеньян у любы час.

Велічны цырыманіял у гонар Бацькі

Сам візіт быў арганізаваны па рашэнні Старшыні Дзяржаўных Спраў КНДР Кім Чэн Ына, які нядаўна быў перавыбраны на гэтай пасадзе. Адзначым, што перад самім візітам ішла вялікая дыпламатычная праца, што ўключала ў сябе напаўненне паездкі канкрэтыкай, скрупулёзнае абмеркаванне аспектаў, абмен праектамі дакументаў. Пасля цырымоніі афіцыйнай сустрэчы Аляксандр Лукашэнка не мог не наведаць манумент "Вызваленне" і адддаць даніну павагі савецкім салдатам і афіцэрам, што загінулі пры вызваенні Карэі ад японскіх войскаў. Да "Вызвалення" разам з нашым Прэзідэнтам раптоўна вырашыў пайсці і Кім, хоць гэта і не было запланавана. Патрыятызм – такая рэч, яна ці ёсць у душы чалавека, ці яна наогул адсутнічае. Любімае не вырвеш з душы... Па просьбе Уладзіміра Пуціна асобна ўсклалі букет кветак як знак памяці пра карэйскіх ваенных, што бралі ўдзел у вызваленні Куршчыны ў межах СВА.

Ля трапу борта № 1, на якім прыбыў наш лідар, "свяцілася" рота ганаровага каравула, а картэж суправаджаў матацыклетны эскорт. Аляксандр Лукашэнка наведаў Кымсусанскі палац Сонца і ўшанаваў памяць кіраўнікоў КНДР Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра. Афіцыйная сустрэча адбылася ў прысутнасці некалькіх тысяч лю-дзей. Яна прайшла на легендарнай плошчы, якая носіць імя Кім Ір Сена – заснавальніка КНДР. Выкананне гімнаў абедзвюх дзяржаў, рота ганаровага каравула, конніца, – усё падкрэслівала ўнікальнасць візіту. Нават пратакольныя асаблівасці тых ці іншых мерапрыемстваў мяняліся і падстройваліся пад фармат цёплых і сардэчных суадносін лідараў. Кім і наш Прэзідэнт хутка знайшлі агульную мову... Лідар Беларусі падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат VSK-100, што з’яўляецца першым серыйным узорам беларускай стралковай зброі на базе расійскага карабіна серыі "Вепр-18". Са словамі "На ўсялякі выпадак!" А ўзамен атрымаў шаблю і нацыянальную вазу са сваёй выявай.

Грунтоўны дагавор аб супрацоўніцтве

Кім Чэн Ын падпісалі грунтоўны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. Так, пытанні адукацыі могуць стаць доб-рай падставай для ўзаемаадносін ў сферы прамысловасці дзякуючы наяўнасці ў Паўночнай Карэі высокаякаснай інжынернай школы – а гэта якраз тое, чаго мы дабівамся сёння ў Беларусі!. А ўвядзенне бязвізу паміж Карэяй і Беларуссю, крокі ў выглядзе прамых чыгуначных і авіязносін змогуць стаць падставай і для супрацоўніцтва ў галіне цяжкай прамысловасці. Беларусь і Карэя заключылі каля дзясятка пагадненняў і мемарандумаў па ўзаемадзеянні канкрэтных сферах: адукацыі, медыцыне, сельскай гаспадарцы, культуры, фізкультуры і спорце, інфармацыйнай сферы, а таксама па лініі МЗС.

Падчас візіту бакі абмеркавалі цэлы шэраг праблем, у тым ліку на Бліжнім Усходзе, а таксама адносіны з Іранам і Расіяй. І Мінск, і Пхеньян сёння вымушаны адбівацца ад тых, хто хацеў бы, каб мы скакалі пад іх дудку, жылі па іх паганых і антычалавечых канонах пярэваратняў і вурдалакаў..

Карэйскія артысты падчас выступленняў выканалі як нацыянальныя нумары, так і вядомыя беларускія песні – прычым на мове арыгіналу. Гэта быў красамоўны канцэрт, дзе адчувалася душа беларуса – за многія кіламетры. Песні паказалі, што мы, беларусы і карэйцы, глядзім на жыццё ў многім аднолькава. У аснове нашых эмоцый – праўда, неабыякавасць, дабрыня, гасціннасць, міралюбнасць. У аэрапорт нашага лідара Кім праводзіў асабіста і заставаўся там да таго часу, пакуль прэзідэнцкі борт не ўзняўся ў паветра.

Па выніках сустрэчы

Па выніках сустрэчы Аляксандр Лукашэнка даручыў адкрыць пасольства Беларусі ў Пхеньяне. Было вырашана паскорыць працу над пагадненнем аб бязвізавых паездках грамадзян. І наш лідар запрасіў Кіма наведаць Беларусь. Заўважыў, што за тры десяцігодзі з моманту ўсталявання дыпламатычных адносін можна было б прасунуцца, канешне ж, і значна далей у пытаннях супрацоўніцтва Беларусі і Карэі. Аднак гэтага не адбывалася і па палітычных момантах, і па віне беларускага боку – не зусім актыўна дзейнічалі тады. Добра, што хоць сёння супрацоўніцтва актывізуецца.

Кім канстатаваў: "Мы выказваем салідарнасць і поўную падтрымку Беларусі, якая імкнецца праводзіць самастойную палітыку, дасягаць міру і развіцця, працягваючы пры гэтым узаемаадносіны з дружалюбнымі краінамі. Мы выступаем супраць неправамернага ціску на Беларусь з боку Захаду".

Лідар Карэі таксама падкрэсліў зацікаўленасць КНДР у далейшым развіцці супрацоўніцва з Беларуссю – у кантэксце прынятага нядаўна ў краіне перспектыўнага плану на бліжэйшую пяцігодку. "Новы міждзяржаўны дакумент будзе прававым фундаментам, які ў далейшым гарантуе стабільнае развіццё двухбаковых адносін", – падкрэсліў Кім Чын Ын.

Спецыяльна для "СП" Канстанцін КАРНЯЛЮК

Беларусь – Северная Корея: путями дружбы

    Беларусь – Северная Корея: путями дружбы
Беларусь – Северная Корея: путями дружбы