Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Гісторыю Слаўгарада абмеркавалі вучоныя і вернікі

Дыскусія адбылася падчас работы гісторыка-краязнаўчай секцыі, якая прайшла ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «VI чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792—1852): гісторыка, археолага, філолага». Секцыя распачала сваю работу за месяц да асноўных падзей канферэнцыі і ўпершыню выйшла за межы Мінска. Слаўгарад, ён жа старадаўні Прапойск, радзіма славутага заснавальніка беларускай археаграфіі Іаана Грыгаровіча. Сёлета Слаўгарад адзначае сваё 890-годдзе, і тэмы, якія прагучалі на секцыі, закранаюць увесь перыяд яго існавання. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучоныя і даследчыкі з НАН Беларусі і Расійскай акадэміі навук, прадстаўнікі Мінскай духоўнай акадэміі, мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы. Шмат дакладаў прагучала на гістарычную тэму. Кандыдат гістарычных навук, загадчык Цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Аўласовіч звярнуўся да тэмы лакалізацыі летапіснай бітвы перыяду ранняй хрысціянізацыі паміж племенем радзімічаў і дружынай ваяв

Дыскусія адбылася падчас работы гісторыка-краязнаўчай секцыі, якая прайшла ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «VI чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792—1852): гісторыка, археолага, філолага». Секцыя распачала сваю работу за месяц да асноўных падзей канферэнцыі і ўпершыню выйшла за межы Мінска. Слаўгарад, ён жа старадаўні Прапойск, радзіма славутага заснавальніка беларускай археаграфіі Іаана Грыгаровіча.

Сёлета Слаўгарад адзначае сваё 890-годдзе, і тэмы, якія прагучалі на секцыі, закранаюць увесь перыяд яго існавання. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучоныя і даследчыкі з НАН Беларусі і Расійскай акадэміі навук, прадстаўнікі Мінскай духоўнай акадэміі, мясцовыя гісторыкі і краязнаўцы.

Шмат дакладаў прагучала на гістарычную тэму. Кандыдат гістарычных навук, загадчык Цэнтра археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Аўласовіч звярнуўся да тэмы лакалізацыі летапіснай бітвы перыяду ранняй хрысціянізацыі паміж племенем радзімічаў і дружынай ваяводы князя Уладзіміра Чырвонае Сонейка — Воўчы Хвост. Ён расказаў, якія доказы былі знойдзены на тэрыторыі Слаўгарадскага раёна падчас раскопак. Працягам тэмы стала даследаванне малодшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі Дар’і Логвінавай пра комплексы жаночых упрыгожванняў з курганных магільнікаў слаўгарадскага Пасожжа.

Працяг у матэрыяле газеты "Звязда"