На сучасным этапе вядзецца актыўная стадыя кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі Крэўскага замка, якая распачалася ў 2017 г. Даследчыкі, архітэктары-праектыроўшчыкі і рэстаўратары, спецыялісты музейнай сферы падчас прац сутыкаюцца з цэлым шэрагам метадалагічных пытанняў, на якія штодзённа трэба шукаць адказы.
Акрамя таго перад намі паўстала яшчэ адна вельмі важная і складаная, але цікавая для вырашэння задача — стварэнне ў Крэўскім замку музея, пастаянная экспазіцыі і ўключэнне ў музейную прастору ўсёй замкавай тэрыторыі.
27 сакавіка 2026 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбудзецца Круглы стол “Актуальныя праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка”, на якім даследчыкі, архітэктары-праектыроўшчыкі, супрацоўнікі сферы культуры і музейнай справы абмяркуюць актуальныя задачы і сумесныя падыходы да далейшага даследавання Крэўскага замка і прадстаўлення іх вынікаў у будучай экспазіцыі музея Крэўскага замка. І ўсе разам прапануюць новыя ўзгодненыя практычныя крокі да