Найти в Дзене

Ученики и учителя Тимковичской СШ привели в порядок памятник пограничникам и солдатам Красной Армии

З усталяваннем цёплага надвор’я поўным ходам ідзе ўборка тэрыторый, і да яе актыўна падключыліся школьнікі і педагогі Цімкавіцкай сярэдняй школы. Яны прывялі ў парадак сквер, помнік пагранічнікам і чырвонаармейцам, тэрыторыю, дзе калісьці размяшчаўся штаб 17-га пагранатрада ў аг. Цімкавічы, а таксама помнікі ахвярам фашызму ў в. Вялікія Прусы. Вясновую эстафету добрых спраў падтрымалі навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Яны навялі парадак на магіле ахвяр фашызму ў в. Калодзезнае Адзін – прададзены, пяць – пад знос Працягваецца рэалізацыя Указа № 116 "Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі". Дзейнасць у гэтым кірунку ідзе планамерна і прыносіць канкрэтныя вынікі. Так, нядаўна прададзены яшчэ адзін дом за базавую велічыню, на гэты раз у в. Руднае. Паралельна вядзецца падрыхтоўка дакументацыі для зносу яшчэ пяці пустуючых дамоў: двух – у в. Навасёлкі, па адным – у вёсках Вялікія Прусы, Чарнагубава і аграгарадку Браткава. Замест выда

З усталяваннем цёплага надвор’я поўным ходам ідзе ўборка тэрыторый, і да яе актыўна падключыліся школьнікі і педагогі Цімкавіцкай сярэдняй школы. Яны прывялі ў парадак сквер, помнік пагранічнікам і чырвонаармейцам, тэрыторыю, дзе калісьці размяшчаўся штаб 17-га пагранатрада ў аг. Цімкавічы, а таксама помнікі ахвярам фашызму ў в. Вялікія Прусы. Вясновую эстафету добрых спраў падтрымалі навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Яны навялі парадак на магіле ахвяр фашызму ў в. Калодзезнае

Адзін – прададзены, пяць – пад знос

Працягваецца рэалізацыя Указа № 116 "Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі". Дзейнасць у гэтым кірунку ідзе планамерна і прыносіць канкрэтныя вынікі. Так, нядаўна прададзены яшчэ адзін дом за базавую велічыню, на гэты раз у в. Руднае. Паралельна вядзецца падрыхтоўка дакументацыі для зносу яшчэ пяці пустуючых дамоў: двух – у в. Навасёлкі, па адным – у вёсках Вялікія Прусы, Чарнагубава і аграгарадку Браткава.

Замест выдалення – новая "прычоска"

У аг. Цімкавічы, вв. Куцаўшчына, Вялікая Раёўка і Руднае абследавалі аварыйныя дрэвы. Вынік парадаваў: кардынальных мер, звязаных з выдаленнем, не патрабуецца – дастаткова правесці фармовачную абрэзку.

Кантроль і шанец на перамены

На мінулым пасяджэнні сельвыканкама ішла размова пра работу з абавязанымі асобамі і сем’ямі, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Суб’екты прафілактыкі зрабілі справаздачу пра тое, як арганізавана праца з гэтай катэгорыяй, а таксама заслухалі саміх грамадзян.

– Такія сем’і – на пастаянным кантролі. Іх наведваюць работнікі сельвыканкама, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і арганізацый, дзе працуюць бацькі. І ўсё гэта – не фармальнасць, а карпатлівая праца, накіраваная на тое, каб ніводнае дзіця не засталося без абароны, а кожная сям’я, што трапіла на ўлік, атрымала шанец на перамены да лепшага, – падкрэсліла старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Наталія Прохарава.

Новы жыхар

У сельсавеце зарэгістравана нараджэнне дзіцяці. Шчаслівая па-дзея адбылася ў сям’і жыхароў аг. Цімкавічы. На свет з’явіўся хлопчык, якога назвалі Максім. У бацькоў гэта ўжо другі сын.

Ученики и учителя Тимковичской СШ привели в порядок памятник пограничникам и солдатам Красной Армии

    Ученики и учителя Тимковичской СШ привели в порядок памятник пограничникам и солдатам Красной Армии
Ученики и учителя Тимковичской СШ привели в порядок памятник пограничникам и солдатам Красной Армии