Паважаныя жыхары Лунінеччыны! Сардэчна віншуем вас са святам! У сучасных умовах дата мае асаблівае значэнне. Гэта сімвал нашага братэрства і духоўнага падабенства, шчырага сяброўства і ўзаемнай падтрымкі. Агульнае гістарычнае мінулае служыць трывалай асновай для супрацоўніцтва па ўсіх напрамках – эканамічных, сацыяльных і знешнепалітычных. Мы злучаны мноствам нябачных нітак, блізкімі мовамі, нацыянальнымі характарамі і культурамі. Сёння ў Расіі жывуць тысячы беларусаў. Многія расіяне лічаць сваёй радзімай Беларусь і нашу Лунінеччыну. Прадукцыя прадпрыемстваў раёна добра вядома і карыстаецца попытам у Расіі. Упэўнены, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі будуць нязменна ўмацоўвацца на карысць народаў дзвюх краін, а наша агульнае жаданне жыць у моцнай і квітнеючай дзяржаве надасць новыя сілы далейшаму развіццю Саюза Беларусі і Расіі. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў TikTok | VK | OK | Instagram | Сайт| Прислать новость