Дачу пісьменніка Алеся Бачылы прадаюць пад Мінскам З плюсаў – не толькі гістарычная каштоўнасць доміка ў вёсцы, але і зручнае размяшчэнне, і інтэлігентныя суседзі. Пад Мінскам выставілі на продаж дачу беларускага пісьменніка Алеся Бачылы. Двухпавярховы дом размешчаны ў садовым таварыстве Саюза пісьменнікаў «Узгор’е-2», што за 17 км ад МКАД, паведамляе Realt.by. Першы паверх – два пакоі і кухня – заязджай і жыві. А вось мансарда на другім узроўні, шчыра папярэджваюць, патрабуе рамонту. З выгод – пячное ацяпленне і сезонная вада: на зіму сістэму давядзецца кансерваваць, каб трубы не патрэскаліся. У камплект прыкладаецца летняя кухня і кампактны ўчастак зямлі з дагледжаным газонам. З дадатковых «плюшак»: магазін, які працуе круглы год, і аўтакрама, якая наведваецца два разы на тыдзень. Галоўная ж каштоўнасць – інтэлігентнае асяроддзе, якое, як гаворыцца ў аб’яве, будзе рада новаму суседу. Асобны плюс – блізкае размяшчэнне ад Мінска і зручнае транспартнае злучэнне ў выпадку, калі няма свай
Дачу пісьменніка Алеся Бачылы прадаюць пад Мінскам
30 марта30 мар
1
1 мин