Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

«Кожная пятніца — роднае, сваё!»: марозіва з роднага завода і гонар за свой край

У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» ў ДУА «Смаргонская пачатковая школа» прайшло пазнавальнае і смачнае мерапрыемства. Напачатку сустрэчы вучні школы, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, разам з сімвалам нашага горада — мядзведзем, прачыталі вершы пра Беларусь. У сваіх выступленнях дзеці расказалі пра тое, чым багатая і адметная наша краіна, што ім асабліва падабаецца ў роднай Беларусі. Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства перамясціліся да спецыяльнага стэнда, падрыхтаванага настаўнікамі. Педагогі нагадалі дзецям, што наш край славіцца не толькі прыгожай прыродай, але і прадпрыемствамі. Сярод іх — «Смаргонскія малочныя прадукты», якое добра вядома сваёй якаснай прадукцыяй. Настаўнікі арганізавалі невялікую выставу малочнай прадукцыі. На ёй былі прадстаўлены малако, сыр, тварог, масла, клінковы сыр, смятана. Аднак найбольшую радасць у дзяцей выклікала дэгустацыя марозіва — ванільнага і шакаладнага. На салодкую частку мерапрыемства хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі ўжо знаёмыя м

У рамках акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё!» ў ДУА «Смаргонская пачатковая школа» прайшло пазнавальнае і смачнае мерапрыемства.

Напачатку сустрэчы вучні школы, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, разам з сімвалам нашага горада — мядзведзем, прачыталі вершы пра Беларусь. У сваіх выступленнях дзеці расказалі пра тое, чым багатая і адметная наша краіна, што ім асабліва падабаецца ў роднай Беларусі.

-2

Пасля гэтага ўдзельнікі мерапрыемства перамясціліся да спецыяльнага стэнда, падрыхтаванага настаўнікамі. Педагогі нагадалі дзецям, што наш край славіцца не толькі прыгожай прыродай, але і прадпрыемствамі. Сярод іх — «Смаргонскія малочныя прадукты», якое добра вядома сваёй якаснай прадукцыяй.

-3
-4
-5

Настаўнікі арганізавалі невялікую выставу малочнай прадукцыі. На ёй былі прадстаўлены малако, сыр, тварог, масла, клінковы сыр, смятана. Аднак найбольшую радасць у дзяцей выклікала дэгустацыя марозіва — ванільнага і шакаладнага. На салодкую частку мерапрыемства хлопчыкаў і дзяўчынак запрасілі ўжо знаёмыя мядзведзі.

-6
-7
-8
-9

Падчас сустрэчы начальнік вытворчасці прадпрыемства «Смаргонскія малочныя прадукты» Наталля Субко расказала дзецям пра гісторыю завода і яго дзейнасць. Вучні таксама адказалі на некалькі пытанняў пра прадпрыемства, бо многае ўжо даведаліся на занятках ад сваіх настаўнікаў.

-10

— Гэта не першае мерапрыемства, якое мы праводзім у розных установах, прадстаўляючы нашу прадукцыю. З задавальненнем частуем і расказваем пра нашу вытворчасць і калектыў, каб людзі ведалі, ганарыліся і выбіралі роднае. Марозіва — адзін з нашых каштоўных прадуктаў, бо ў ім няма шкодных дадаткаў: у склад уваходзяць малако, сліўкі, вада, цукар, крыху ваніліну або какавы і трохі крухмалу. Такое марозіва не толькі смачнае, але і падымае настрой, — адзначыла Наталля Мікалаеўна.

-11
-12

Дзеці з задавальненнем частаваліся марозівам і з цікавасцю слухалі пра працу мясцовага прадпрыемства. Дарэчы, у школе пастаянна вядзецца работа па вывучэнні роднага краю. Ва ўстанове адукацыі можна ўбачыць мноства стэндаў і інфармацыйных матэрыялаў, што дапамагае дзецям лепш пазнаваць сваю малую радзіму і з маленства ганарыцца родным краем і яго дасягненнямі.

Ларыса ТАТАРЫНАВА

Фота аўтара

Теги: общество Кожная пятніца – роднае сваё