🦋 У спісе вызваленых ёсць асуджаны ў Гродне — Мікалай Куляшоў Мужчыну ўзялі пад варту па ч. 3 арт. 371 КК і ч. 1 арт. 361 КК за аказанне дапамогі грамадзянам, якія пераследуюцца па палітычных матывах, у таемным перасячэнні мяжы Беларусі. Мікалай — былы мытнік, актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Мікалай Анатольевіч Куляшоў быў затрыманы 4 верасня 2022 года. Некалькі месяцаў ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, затым — у СІЗА-1 у Мінску, пасля чаго яго перавялі ў СІЗА турмы ў Гродне.