Найти в Дзене
Hrodna 11:27

17 сакавіка свет адзначае Дзень святога Патрыка, нябеснага заступніка Ірландыі

Але ці ведалі вы, што і ў Гародні ў XIV стагоддзі быў свой князь з такім імем, які таксама адыграў важную ролю ў лёсе горада? Гэта быў 1363 год, калі крыжакі Тэўтонскага ордэна распачалі два паходы на Літву, адзін з якіх быў накіраваны прама на Гародню. У складзе варожых войскаў былі не толькі рыцары ордэна, але і іх саюзнікі – англійскія і шатландскія рыцары. Гораду пагражала смяротная небяспека, а шанцаў вытрымаць аблогу або адбіць атаку ў князя Патрыка і яго дружыны было катастрафічна мала. Аднак гарадзенскі князь, які ўжо не раз сустракаў крыжакоў з мячом у руках, на гэты раз прыняў нечаканае рашэнне. Замест таго каб рыхтавацца да бітвы, ён загадаў адкрыць гарадскую браму. Насустрач варожым войскам выйшла не армія, а мірная працэсія з крыжамі і харугвамі. Паводле старога звычаю, Патрык сустрэў ворага хлебам ды соллю, паказваючы, што перад імі не язычнікі, якіх ім абяцалі сустрэць тэўтонцы, а браты па веры. Англійскія і шатландскія рыцары, абураныя падманам з боку сваіх саюзнікаў

17 сакавіка свет адзначае Дзень святога Патрыка, нябеснага заступніка Ірландыі. Але ці ведалі вы, што і ў Гародні ў XIV стагоддзі быў свой князь з такім імем, які таксама адыграў важную ролю ў лёсе горада?

Гэта быў 1363 год, калі крыжакі Тэўтонскага ордэна распачалі два паходы на Літву, адзін з якіх быў накіраваны прама на Гародню. У складзе варожых войскаў былі не толькі рыцары ордэна, але і іх саюзнікі – англійскія і шатландскія рыцары. Гораду пагражала смяротная небяспека, а шанцаў вытрымаць аблогу або адбіць атаку ў князя Патрыка і яго дружыны было катастрафічна мала.

Аднак гарадзенскі князь, які ўжо не раз сустракаў крыжакоў з мячом у руках, на гэты раз прыняў нечаканае рашэнне. Замест таго каб рыхтавацца да бітвы, ён загадаў адкрыць гарадскую браму. Насустрач варожым войскам выйшла не армія, а мірная працэсія з крыжамі і харугвамі. Паводле старога звычаю, Патрык сустрэў ворага хлебам ды соллю, паказваючы, што перад імі не язычнікі, якіх ім абяцалі сустрэць тэўтонцы, а браты па веры.

Англійскія і шатландскія рыцары, абураныя падманам з боку сваіх саюзнікаў-крыжакоў, адмовіліся ваяваць і павярнулі коней прэч ад Гародні. Такім незвычайным чынам князь Патрык здолеў выратаваць горад ад разбурэння. Праўда, вялікі князь Кейстут не ацаніў гэты дыпламатычны манеўр. Патрык быў пазбаўлены сваіх уладанняў і адпраўлены служыць на ўсходнія межы Вялікага Княства Літоўскага.

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube