Найти в Дзене
Hrodna.life

🏰 Брукаванка на тэрыторыі Новага замка — хіт гродзенскіх сацсетак апошніх дзён

Гродзенцы — блогеры, экскурсаводы і проста аматары шпацыраў па горадзе — пачалі масава публікаваць у сацсетках фота з тэрыторыі Новага замка. Там цяпер можна ўбачыць арыгінальны брук, якім была пакрыта гэтая частка замкавай тэрыторыі каля ста гадоў таму, піша Telegram-канал @urbanhrodna. Брук адкрыўся падчас работ па ўпарадкаванні тэрыторыі замка. Праезды, тратуары і газоны плануюць прывесці ў парадак да Фестывалю нацыянальных культур, які традыцыйна праходзіць у пачатку чэрвеня. У папярэднія гады адна з лакацый фестывалю знаходзілася менавіта на тэрыторыі замка. За вясновыя месяцы тут плануюць замяніць адмостку, абнавіць пад’езды і адрамантаваць тратуары. Газон у двары замка зробяць устойлівым да вытоптвання. Таксама плануюць аформіць аглядную пляцоўку — стыхійная кропка для агляду існуе ўжо даўно, але цяпер яе хочуць упарадкаваць. Падчас замены асфальту і выявіўся брук. Аднак для будаўнікоў гэта не стала нечаканасцю: у дакументах «Гроднаграмадзянапраекта» яшчэ да пачатку работ был

🏰 Брукаванка на тэрыторыі Новага замка — хіт гродзенскіх сацсетак апошніх дзён

Гродзенцы — блогеры, экскурсаводы і проста аматары шпацыраў па горадзе — пачалі масава публікаваць у сацсетках фота з тэрыторыі Новага замка. Там цяпер можна ўбачыць арыгінальны брук, якім была пакрыта гэтая частка замкавай тэрыторыі каля ста гадоў таму, піша Telegram-канал @urbanhrodna.

Брук адкрыўся падчас работ па ўпарадкаванні тэрыторыі замка. Праезды, тратуары і газоны плануюць прывесці ў парадак да Фестывалю нацыянальных культур, які традыцыйна праходзіць у пачатку чэрвеня. У папярэднія гады адна з лакацый фестывалю знаходзілася менавіта на тэрыторыі замка.

За вясновыя месяцы тут плануюць замяніць адмостку, абнавіць пад’езды і адрамантаваць тратуары. Газон у двары замка зробяць устойлівым да вытоптвання. Таксама плануюць аформіць аглядную пляцоўку — стыхійная кропка для агляду існуе ўжо даўно, але цяпер яе хочуць упарадкаваць.

Падчас замены асфальту і выявіўся брук. Аднак для будаўнікоў гэта не стала нечаканасцю: у дакументах «Гроднаграмадзянапраекта» яшчэ да пачатку работ было пазначана, што пад асфальтам знаходзіцца «бутовое покрытие мощения».

Цяпер гродзенцы абмяркоўваюць, ці захаваюць адкрыты брук, ці зноў пакрыюць яго асфальтам.

Тэрыторыя Новага замка — не адзінае месца ў Гродне, дзе пад асфальтам захоўваецца стары брук. Добра захаваўся ён і на вуліцы Замкавай. Калі яе калі-небудзь зробяць пешаходнай і прыбяруць адтуль аўтамабілі, брук можна будзе адкрыць. Таксама ён ёсць пад асфальтам на вуліцы Гагарына. Але там асфальт можна пакінуць — брукам можна палюбавацца літаральна праз квартал, на вуліцы Міру.

Фота: акаўнты гродзенцаў у Instagram.

-2
-3