Пасля сходу снегу з палёў і наступлення сярэднясутачных станоўчых тэмператур у раслін ідзе вегетацыя. Каб яны атрымалі доступ да харчавання ў ранняй фазе вясновага абуджэння, у сельгас-прадпрыемствах раёна пачалася падкормка азімага рапсу азотнымі ўгнаеннямі. Таксама ўносяцца калійныя тукі на палях са шматгадовымі травамі. На палетку з азімым рапсам ва ўрочышчы Павалоч ААТ "Семежава" на самаходным апырсквальніку "Раса" механізатар Іван Бондар уносіць карбаміда-аміячную сумесь (КАС). Запраўляе агрэгат Дзмітрый Журавель, а падвозіць угнаенне Міхаіл Кіеня. Тут 125 гектараў. Усяго ў гаспадарцы 800 гектараў азімага рапсу. – Падкормка – гэта першае, што цяпер трэба зрабіць, каб у будучым атрымаць добры ўраджай, – расказвае аграном, адказны за дадзены ўчастак, Анатоль Будчан. – І чым раней будуць унесены ўгнаенні, тым лепш. Трэба злавіць пачатак аднаўлення вегетацыі. Снегу ў нашай мясцовасці ўжо практычна няма. Але пакуль у поле можа заехаць толькі "Раса", на ёй і працуем, хутка задзейнічаем
Легкая техника для сложных полей: как в "Семежево" подкармливают будущий урожай
16 марта16 мар
9
2 мин