Найти в Дзене
Hrodna 11:27

😉 У TikTok раскрылі адзін з сакрэтаў найноўшай гісторыі Гродна

Кожны бачыў на набярэжнай Нёмана дзіўнаватую канструкцыю - бетонную сцяну з трох аб'ёмаў, якую перыядычна падфарбоўваюць у колеры той фарбы, якая акурат засталася на складзе ў ЖКГ. Старэйшыя гродзенцы нават памятаюць, што наверсе гэтай сценкі нейкі час ляжалі металічныя якары, але іх пастаянна скідвалі хуліганы, таму ў выніку іх перацягнулі пару метраў далей, трошкі бліжэй ракі. Але што гэта за сцяна, навошта яна там і адкуль узялася? Яе гісторыю расказалі каментатары ў TikTok. Аўтарка відэа акурат цікавілася, чаму ў гэтай сцяны такі непрывабны выгляд. Каментатары патлумачылі, што гэта... забыты помнік пантоннай пераправы праз Нёман часоў Другой сусветнай вайны! Мемарыяльны комплекс "Пераправа" пачалі будаваць у 80-я гады, але ніколі не скончылі. "Збіраліся пабудаваць помнік, але сіл-рэсурсаў і г.д. хапіла толькі на пастамент. Так і стаіць", - дадала гродзенская блогерка Olgatravel. А карыстальнік Андрэй, дзяцінства якога прайшло ў гэтым раёне, дадаў: "Мы заўсёды называлі гэты помнік

😉 У TikTok раскрылі адзін з сакрэтаў найноўшай гісторыі Гродна

Кожны бачыў на набярэжнай Нёмана дзіўнаватую канструкцыю - бетонную сцяну з трох аб'ёмаў, якую перыядычна падфарбоўваюць у колеры той фарбы, якая акурат засталася на складзе ў ЖКГ. Старэйшыя гродзенцы нават памятаюць, што наверсе гэтай сценкі нейкі час ляжалі металічныя якары, але іх пастаянна скідвалі хуліганы, таму ў выніку іх перацягнулі пару метраў далей, трошкі бліжэй ракі.

Але што гэта за сцяна, навошта яна там і адкуль узялася? Яе гісторыю расказалі каментатары ў TikTok. Аўтарка відэа акурат цікавілася, чаму ў гэтай сцяны такі непрывабны выгляд.

Каментатары патлумачылі, што гэта... забыты помнік пантоннай пераправы праз Нёман часоў Другой сусветнай вайны! Мемарыяльны комплекс "Пераправа" пачалі будаваць у 80-я гады, але ніколі не скончылі. "Збіраліся пабудаваць помнік, але сіл-рэсурсаў і г.д. хапіла толькі на пастамент. Так і стаіць", - дадала гродзенская блогерка Olgatravel. А карыстальнік Андрэй, дзяцінства якога прайшло ў гэтым раёне, дадаў: "Мы заўсёды называлі гэты помнік «Аўрора». Яго раней абліцоўвалі чырвоным мармурам! Вандалы скралі ўсё!"

А вы ведалі гісторыю гэтай сцяны?

🔥 Ваш унёсак у гісторыю: Калі вам падабаецца тое, што мы робім, падтрымайце нашую працу кавай. Кожны данат – гэта новы пост і захаваная гісторыя Гродна!

🫶 ДАНАТ 🫶

👀 Зазірніце ў Гродна!

📸 Больш фота і цікавых фактаў: Дадайце візуальнага Гродна ў сваю стужку! Падпішыцеся на наш Instagram

🎥 Падрабязныя відэа-гісторыі: Глядзіце дакументальныя відэаматэрыялы на YouTube