Найти в Дзене
Новости Столина

Днямі да нас у рэдакцыю завітала жанчына, якая расказала нам вельмі «цікавую» гісторыю пра сучасны сэрвіс «Аўтапарка № 12

». Як кажуць новамодным словам зумеры – гэта крынж. Канешне, і дагэтуль былі ў перавозчыка недахопы: то рэйс адменяць, не папярэдзіўшы ніякім спосабам пасажыраў (хаця самі ведалі аб адмене амаль за суткі), то чарговы раз кандуктары са школьнікамі ў гарадскім аўтобусе «ваююць» з-за таго, што даведку навучэнца дома забыў ці загубіў. Але апошні выпадак ужо ні ў якія вароты не лезе. – Была я ў Пінску трэцяга сакавіка і збіралася дадому ў Давыд-Гарадок, – кажа жанчына, якая назвалася Святланай. – Заказала квіток праз анлайн-сістэму infobus.by і заплаціла 13 рублёў і 12 капеек. У касе потым забрала касавы білет і паехала. Выезд быў у 20.10. Да Століна даехала добра, а вось да Давыд-Гарадка я на гэтым аўтобусе не трапіла. Вадзіцель у раёне бальніцы сказаў, што далей не паедзе і папрасіў выйсці. А на гадзінніку было ўжо каля 21.30. Мне нічога не заставалася, як выйсці і шукаць спосаб дабрацца дадому. Канешне, я была ў разгубленнасці. ➡️➡️ Подробно на сайте polese. by

Днямі да нас у рэдакцыю завітала жанчына, якая расказала нам вельмі «цікавую» гісторыю пра сучасны сэрвіс «Аўтапарка № 12». Як кажуць новамодным словам зумеры – гэта крынж. Канешне, і дагэтуль былі ў перавозчыка недахопы: то рэйс адменяць, не папярэдзіўшы ніякім спосабам пасажыраў (хаця самі ведалі аб адмене амаль за суткі), то чарговы раз кандуктары са школьнікамі ў гарадскім аўтобусе «ваююць» з-за таго, што даведку навучэнца дома забыў ці загубіў. Але апошні выпадак ужо ні ў якія вароты не лезе.

– Была я ў Пінску трэцяга сакавіка і збіралася дадому ў Давыд-Гарадок, – кажа жанчына, якая назвалася Святланай. – Заказала квіток праз анлайн-сістэму infobus.by і заплаціла 13 рублёў і 12 капеек. У касе потым забрала касавы білет і паехала. Выезд быў у 20.10. Да Століна даехала добра, а вось да Давыд-Гарадка я на гэтым аўтобусе не трапіла. Вадзіцель у раёне бальніцы сказаў, што далей не паедзе і папрасіў выйсці. А на гадзінніку было ўжо каля 21.30. Мне нічога не заставалася, як выйсці і шукаць спосаб дабрацца дадому. Канешне, я была ў разгубленнасці.

➡️➡️ Подробно на сайте polese. by