#женщины_в_истории_Шкловщины #ЖенщиныМогилевскойОбласти 🙏🏻Гісторыя Анастасіі Шаўчэнка, ахвяры фашысцкага генацыду. Сёння ў нашай штотыднёвай рубрыцы не будзе фотаздымка. Будзе свечка памяці па ўсім, хто стаў ахвярай фашысцкага генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І будзе гісторыя адной дзяўчыны, якую са слоў яе сястры і сведкі трагічных падзей запісала бібліятэкар Чарнаруцкай бібліятэкі Аліна Салаўёва. Нарадзілася Анастасія Шаўчэнка ў 1913 годзе ў вёсцы Рубеж у сялянскай сям'і. У гады вайны вёска была ў партызанскай зоне. Жыхары як маглі дапамагалі партызанам. Хто пёк хлеб, а Насця Шаўчэнка шыла маскіровачныя халаты для партызан. Пра гэта давеліся паліцаі. Дзяўчыну арыштавалі. Доўга білі, згвалтавалі, затым растралялі. Доўгі час родныя не маглі пахаваць цела дзяўчыны. 🙏🏻 Анастасія Шаўчэнка не дажыла да Дня Перамогі. Яна стала адной са шматлікіх ахвяр фашысцкага генацыду на беларускай зямлі. Але яе імя — у нашай памяці. Яе мужнасць — у нашых сэрцах.