15 сакавіка ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі. Як ставяцца да Асноўнага закона краіны капыляне, мы высвятлялі ў нашых чытачоў. Юрый МАЛОЧКА, намеснік пракурора Капыльскага раёна: – Канстытуцыя – гэта наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні і ў светлай будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. У 2022 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме мы аддалі большасць галасоў за абноўлены дзяржаўны дакумент. Вельмі добра, што за аснову быў узяты папярэдні. Атрымліваецца, з новай Канстытуцыяй мы захавалі звыклыя нам стабільнасць, бяс-пеку, мір у грамадстве. Таксама прадаўжаецца клопат пра пенсіянераў, моладзь і іншыя слаі насельніцтва, расце дабрабыт беларускага народа. Канстытуцыя гарантуе мір і спакой і для мяне, і для маіх блізкіх, парадак і справядлівасць у нашай краіне, развіццё ў лепшы бок. Настасся МІХАЙЛОЎСКАЯ, настаўніца англійскай мовы Быстрыцкай СШ: – Канстытуцыя – гэта Асноўны закон нашай краіны, які вызначае правы і абавязкі грамадзян. Штогод 15 сакавіка мы, беларусы, адзначае
Закон, в котором наша жизнь: копыляне – о Конституции
15 марта15 мар
1
1 мин