Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

Поздравление от руководства района с Днем Конституции

Паважаныя жыхары Капыльскага раёна! З Днём Канстытуцыі ў гісторыі краіны звязана станаўленне беларускай дзяржаўнасці. 15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны закон, які засяродзіў у сабе гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці грамадства, выразна вызначыў нацыянальныя прыярытэты дзяржавы. 27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, які пацвердзіў згуртаванасць і адзінства грамадзян нашай краіны. Беларусы зрабілі свой выбар на карысць абнаўлення Асноўнага закона краіны. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прававым падмуркам устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы, вызначае культурна-гістарычныя традыцыі і духоўна-маральныя ідэалы беларускага народа, выступае гарантам захавання канстытуцыйнай ідэнтычнасці, суверэнітэту і незалежнасці краіны. Сёння Беларусь упэўнена і дынамічна развіваецца. Важна памятаць, што старанная праца ўсіх грамадзян

Паважаныя жыхары Капыльскага раёна!

З Днём Канстытуцыі ў гісторыі краіны звязана станаўленне беларускай дзяржаўнасці. 15 сакавіка 1994 года быў прыняты Асноўны закон, які засяродзіў у сабе гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці грамадства, выразна вызначыў нацыянальныя прыярытэты дзяржавы.

27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, які пацвердзіў згуртаванасць і адзінства грамадзян нашай краіны. Беларусы зрабілі свой выбар на карысць абнаўлення Асноўнага закона краіны.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца прававым падмуркам устойлівага развіцця грамадства і дзяржавы, вызначае культурна-гістарычныя традыцыі і духоўна-маральныя ідэалы беларускага народа, выступае гарантам захавання канстытуцыйнай ідэнтычнасці, суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Сёння Беларусь упэўнена і дынамічна развіваецца. Важна памятаць, што старанная праца ўсіх грамадзян нашай дзяржавы дазволіць рэалізаваць канстытуцыйныя нормы і прынцыпы, створыць умовы для годнага жыцця і самарэалізацыі кожнага беларуса.

Жадаем усім поспехаў у працы, новых дасягненняў, добрага здароўя, міру і згоды, шчасця і дабрабыту!

Капыльскі раённы выканаўчы камітэт
Капыльскі раённы Савет дэпутата

Поздравление от руководства района с Днем Конституции

    Поздравление от руководства района с Днем Конституции
Поздравление от руководства района с Днем Конституции