Нават унучка Таццяна, якая пяшчотна абдымае сваю любімую бабулю на здымку, крыху задумалася, перш чым назваць імя па бацьку маёй гераіні. – Яна для нас усіх баба Лекса. Вось і мая дачка Жанна толькі так яе кліча і часта просіцца ў госці, – дзеліцца Таццяна, пакуль мы крочым па адной з вуліц вёскі Талмачава, дзе і жыве гераіня. – Бо наша бабуля – неверагодная жанчына, якая нават нас, маладых, здзіўляе сваёй жыццярадаснасцю і актыўнасцю. 20 лютага ёй споўнілася 82 гады, а яшчэ два гады таму яна ездзіла на веласіпедзе за некалькі кіламетраў па ягады ў лес, які ведае бы свае пяць пальцаў! І гэта пры тым, што ў яе аперыравана левая нага. Мы ўжо нават сварыліся (смяецца). А тая толькі ўсміхалася, маўляў, нішто са мной не здарыцца. ➡️➡️ Подробно на сайте polese. by
Так ласкава называюць Аляксандру Андрэеўну Талмачэвец родныя, аднавяскоўцы ды і ўсе знаёмыя
14 марта14 мар
~1 мин